Добро пожаловать в Островец!

08:49 / 05.05.2010

Ад нашага галоўнага карэспандэнта

Ва ўсёй Беларусі 5 мая адзначаецца Дзень друку – прафесійнае свята журналістаў і ўсіх нашых пазаштатных супрацоўнікаў і, канешне, вас, паважаныя чытачы, таксама. З чым мы вас і сябе таксама віншуем.
А ў гасцёўню “Візаві”, прысвечаную Дню друку, мы запрасілі нашых актыўных чытачоў і пазаштатных аўтараў, як часта іх называлі раней,... Читать далее

08:11 / 05.05.2010

5 мая – Дзень друку!

2

Тым, хто памятае і хто забыўся, нагадваем: сёння – Дзень друку: свята ўсіх, хто мае адносіны да друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
У дачыненні да нашага раёна – прафесійнае свята супрацоўнікаў “Астравецкай праўды”. Сённяшніх і былых – тых, хто аддаў многія гады свайго жыцця газеце, якая для іх – не проста... Читать далее

15:33 / 04.05.2010

Буду фармацэўтам! Ці правізарам?

У газетах і інтэрнэце часта трапляюцца аб’явы аб тым, што той ці іншай арганізацыі патрабуюцца фармацэўты і правізары. Так, да прыкладу, толькі за апошнія дзесяць дзён на партале tut.by змешчана 25 вакансій на гэтыя спецыяльнасці. Можна зрабіць выснову, што прафесія фармацэўта запатрабаваная на рынку працы. А хлопчыкам і дзяўчынкам, якія... Читать далее

15:22 / 04.05.2010

Медыцына ў асобах (з успамінаў М.П. Апалінскай)

Мы прыехалі ў Астравец яшчэ да вайны – у 1939 годзе. Тату Пятра Рыгоравіча Харытонава прызначылі намеснікам сакратара райкама. Спачатку мы сталі жыць у Варнянах – кватаравалі ў Карачуна. Там мяне прынялі ў піянеры. Прайшло столькі гадоў, а я памятаю – і піянерскі касцёр, і вершы Багрыцкага, і песні Святлова,... Читать далее

15:11 / 04.05.2010

Навукова-даследчая канферэнцыя прайшла ў Варнянах

У навучальна-педагагічным комплексе Варнянскія яслі-сад-сярэдняя школа адбылася першая міжшкольная навукова-даследчая канферэнцыя “Інтэлект. Творчасць. Супрацоўніцтва”. Дванаццаць удзельнікаў з Варнянскай, Варонскай і Гервяцкай школ прадставілі ўвазе гледачоў свае навукова-даследчыя працы па секцыях беларускай літаратуры, гісторыі, біялогіі, фізікі, англійскай мовы і рускай літаратуры.
І вось на сцэне першы навуковец – Дзіяна Асадчук, вучаніца 9... Читать далее

14:48 / 04.05.2010

Будні Астравецкага лясгаса

Напярэдадні абласнога семінару па ахове лясоў ад пажараў, які будзе праводзіцца 6 мая Гродзенскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднаннем, мы вырашылі завітаць у Астравецкі лясгас, каб даведацца, чым жыве галоўны вартаўнік і абаронца ляснога фонду нашага раёна, з якімі праблемамі сутыкаецца, якіх вышынь дасягнуў і якія планы на далейшае развіццё намеціў.... Читать далее

14:40 / 04.05.2010

Клопат пра ветэранаў

Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто абараняў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы і светлае, бясхмарнае жыццё нашчадкаў, засталося няшмат і з кожным днём іх шэрагі радзеюць — гады, хваробы, колішнія раненні і кантузіі, нялёгкае пасляваеннае жыццё накладваюць свой адбітак…
Сёння ў Астравецкім раёне засталося ў жывых толькі 35 ветэранаў вайны. І... Читать далее

11:45 / 30.04.2010

Крэдыт даверу апраўдалі. Так трымаць і надалей!

Чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў, якое прайшло ў красавіку, было асаблівым: закончыўся чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў дзеючага прэзідыума гэтай грамадскай арганізацыі і яго старшыні, і надышоў час чарговай выбарчай кампаніі. Да таго ж савет кіраўнікоў адзначаў першы сур’ёзны юбілей сваёй дзейнасці – ён быў створаны дзесяць гадоў назад.
Але значнасць моманту не збіла... Читать далее

11:37 / 30.04.2010

Бетон вышэйшай маркі будуць выпускаць у МПМК-158

За апошнія гады мы прывыклі да ўрачыстага, з пераразаннем сімвалічнай чырвонай стужкі адкрыцця магазінаў, устаноў культуры, спорту – усяго таго, што лічыцца аб’ектамі сацыяльна-культурнага прызначэння.
І часам неяк забываемся, што для таго, каб усе яны з’явіліся на карце горада і ў нашым жыцці, патрэбны плённая і якасная праца будаўнікоў, якая без... Читать далее

11:06 / 30.04.2010

У Смаргоні прайшлі спаборніцтвы па пажарна-выратавальнаму спорту

16 красавіка каманда Астравецкага раёна прыняла ўдзел у чэмпіянаце Гродзенскага абласнога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях па пажарна-выратавальнаму спорту сярод юнакоў.
У склад нашай каманды ўвайшлі адзінаццацікласнікі Артур Антонаў і Максім Свіла і вучань 9 класа Юрый Дукевіч з гімназіі і вучань 8 класа СШ №1 Вадзім Праўлуцкі. Занальныя спаборніцтвы праходзілі... Читать далее