Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне патэлефаваў жыхар вёскі Гервяты і пацікавіўся: “Чаму ў Гервятах не працуе аптэка?”.
За адказам на пытанне мы звярнуліся да Васілія Васільевіча Будніка, загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі. І вось які адказ атрымалі:
– Аптэка ў Гервятах існавала шмат гадоў. Але ў 2009 годзе спецыяліст,... Читать далее
Добро пожаловать в Островец!
Пытанне рэпарцёру: чаму не працуе аптэка?
Якім будзе астравецкі музей?
Алена Аляксандраўна Клімянок – нядаўна прызначаны дырэктар Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага музея. Разам з бацькамі пераехала ў Астравец з Хойнікаў у 1989 годзе. Закончыла сярэднюю школу № 1. Пасля школы вучылася ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, атрымала спецыяльнасць юрыста.
Алена Аляксандраўна ветліва згадзілася адказаць на нашы пытанні.
–Размовы аб стварэнні ў раёне музея ідуць даўно,... Читать далее
Да 70-годдзя "Астравецкай праўды"
Яны пісалі гісторыю
У гэтым годзе “Астравецкая праўда” будзе адзначаць сваё 70-годдзе. Дзякуючы нястомнаму даследчыку гісторыі Астравеччыны прафесару Адаму Восіпавічу Мальдзісу мы ведаем, што першы нумар раённай газеты выйшаў 29 мая 1941 года і быў падпісаны рэдактарам С. Грышчанкам. Называлася яна ў духу часу – “Бальшавіцкі арганізатар”.
Шкада, што няма магчымасці паказаць... Читать далее
Тыдзень postfactum: неспакойны студзень
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Першы месяц новага года не запомніцца стабільнасцю і спакоем.
На жаль, не стаў выключэннем і яго апошні тыдзень…
Вечарам 24-га студзеня ў Маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава” адбыўся выбух. Прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Загінула 35 чалавек. Амаль 200 атрымалі раненні.
Змагацца з тэрарызмам складана. Таму што тэрарызм не ведае... Читать далее
Маці Божая Гудагайская. А магла быць Астравецкая?
Гэта яшчэ адзін матэрыял з куфэрка пані Галінкі. Дакладней, з карычневага сшытка, на першай старонцы якога напісана (кім?): “Гістарычныя нататкі да касцельнай хронікі ў Астраўцы”.
Эўрэліуш Лапасіньскі на падставе дакументаў Віленскага дзяржаўнага архіва.
Прагучала на Віленскім радыё ў 1939 годзе.
Надрукавана ў газеце “Gazeta Codzienna” 18 лютага 1940 года.
У старажытным маёнтку ў Медніках... Читать далее
Вынікі раённых спаборніцтваў "Беларуская лыжня-2011"
У суботу ў прыгожым месцы, сярод тонкастволых бяроз, прайшлі раённыя спаборніцтвы “Беларуская лыжня-2011”, арганізатарам якіх выступіў аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму.
Пазмагацца за перамогу, добра адпачыць на свежым паветры, паправіць здароўе і “пахварэць за сваіх” на спартыўную базу, што размясцілася паміж Малямі і Гурамі, сабралася каля сотні спартсменаў з... Читать далее
Вызначаны Брэнд сістэмы адукацыі Астравеччыны
У аддзеле адукацыі падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу сярод устаноў адукацыі за права з’яўляцца Брэндам сістэмы адукацыі 2010 года.
Падобны конкурс у нашым раёне арганізоўваўся не першы раз – мінулыя гады вызначалася адна лепшая ўстанова сярод дашкольных і адукацыйных устаноў. Новаўвядзеннем гэтага года з’яўлялася тое, што пераможцы вызначаліся ў некалькіх... Читать далее
Віталій Бандарэнка – чэмпіён!
З 24 па 29 студзеня ў Магілёве праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксу. Сярод лепшых спартсменаў скураных пальчатак краіны, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце, былі і нашы землякі.
У вагавой катэгорыі 52 кілаграмы выступаў майстар спорту Рэспублікі Беларусь Сяргей Лобан, дарэчы, мінулагодні чэмпіён гэтага спаборніцтва. А вось сёлета хлопцу не асабліва пашанцавала.... Читать далее
Прапанова ад лясгаса: дровы па цане... коржыка
Нам, работнікам лясгаса, часта даводзіцца чуць папрокі ў свой адрас. Маўляў, чаму не дазваляюць людзям забраць з лесу тыя дровы, якія літаральна пад нагамі валяюцца, – сухастой, буралом?… Канешне, рацыянальнае зерне ў гэтых заўвагах ёсць. Тым больш, што і мы падчас зрабіць усё не паспяваем.
Таму, ідучы насустрач пажаданням насельніцтва, Міністэрства... Читать далее
Валейбольны турнір прайшоў у Гудагаі
Нядаўна ў Гудагайскай СШ прайшоў ужо традыцыйны, шосты калядны турнір па валейболу.
За ўвесь час правядзення гэтага турніру ў ім прымалі ўдзел каманды з розных раёнаў Гродзенскай вобласці. У гэтым годзе прыехалі пазмагацца ў валейбольным майстэрстве: чэмпіён Ашмянскага раёна каманда ААТ “Будаўнік”, чэмпіён Астравецкага раёна каманда ФСК, прызёр першынства Астравеччыны зборная... Читать далее