Астравецкія паэты павіншавалі раённую газету

Мясцовую традыцыю, што дзень нараджэння сапраўдны на працягу месяца, а юбілей – на працягу года, пацвярджае 80-годдзе «Астравецкай праўды». Хоць дзень нараджэння газеты 29 мая, святочныя мерапрыемствы па аб’ектыўных прычынах адкладзены на канец года – а віншаванні з гэтай нагоды мы прымаем увесь час.

IMG_4694.jpg

Нядаўна ў рэдакцыю завіталі ўдзельнікі літаратурнага аб’яд­нання «Астравецкай зямлі галасы» Аляксандр Марозаў, Таіса Сямёнава, Людміла Кухарэвіч і Святлана Бацюлева. 
Трэба сказаць, што тэматычная «Літаратурная старонка» – доўга­жыхарка, яна жыве ў  «Астравецкай праўдзе» не адно дзесяцігоддзе і дала крылы і магчымасць самарэалізацыі многім мясцовым аўтарам. З яе і вырасла літаб’яднанне, якое таксама першы час жыло рад крылом газеты, а затым вельмі ўдала перамясцілася пад апеку раённай бібліятэкі.
Але паэты помняць, «адкуль ёсць пайшлі», – таму і прыйшлі ў рэдакцыю з кветкамі, цёплымі словамі, вершамі, аналітычным разборам газетных публікацый, салодкімі падарункамі – і вядома ж, добрымі пажаданнямі!
За кубкам гарбаты ў цёплай сяброўскай гутарцы абмеркавалі планы на далейшае супрацоўніцтва – верыцца, што яно будзе плённым.

Людміла Кухарэвіч
***
Ці ў непагадзь, 
ці ў светлы дзень,
Ці ўвечар зорны, ці ўранку
Маячыць нашай прэсы цень
На рэдакцыйным ганку.
І ні мароз, ні град, ні дождж
Для іх не перашкода,
Бо «Астравецкая» ўсё ж
Штораз – газета года!
Старонкі ў фарбах, 
лёс людзей,
І свежыя навіны…
Чытай «раёнку», карацей, –
Гісторыю краіны.
Чытай – і людцаў паважай –
 Рэдакцыю «раёнкі»,
Бо працы ўклалі шмат яны
У кожную старонку.
Каб мы любілі, бераглі
Раённую газету…
Вам наш паклон аж да зямлі!
І дзякуем за гэта.
Здароўя, творчасці, любві
Штодзённа, штохвілінна.
І ўсе сябры, усе чытачы
Вас выпісаць павінны!






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик