З гісторыяй Альхоўскай школы знаёмяць яе вучняў

Сустрэчу «Старонка гісторыі перагорнутая» арганізавалі бібліятэкар мясцовай бібліятэкі і кіраўнік школьнага краязнаўчага музея «Спадчына».


Дзецям расказалі пра адкрыццё пачатковай школы ў 1946 годзе, якая пазней стала сямігадовай, а затым сярэдняй. Школьнікі даведаліся імёны першых настаўнікаў і вучняў, як мянялася аблічча ўстановы.


Хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі інтэрактыўную віктарыну «Школьная камора», падчас якой яны адгадвалі прызначэнне прамакашкі, як карысталіся пер’явой ручкай, як выглядаў ранец паўстагоддзя таму.

Таксама ў музеі дзеці пазнаёміліся са школьнымі фатаграфіямі розных гадоў, падручнікамі мінулага, школьнай формай і піянерскай атрыбутыкай, сшыткамі і дзённікамі вучняў.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.