У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў сямейны вечар пад назвай “Карані і крылы”

09:00 / 05.09.2025

У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў сямейны вечар пад назвай “Карані і крылы”. Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Бібліятэка – тэррыторыя духоўнасці”.

Запрошаныя сем’і сабраліся за круглым сталом і падыскутавалі на тэму каштоўнасцей, а таксама падзяліліся вопытам сумеснага жыцця. Не забыліся і кнігі абмеркаваць, а потым паўдзельнічаць у віктарыне.

У канцы вечара прыйшлі да высновы, што адна са шматлікіх каштоўнасцей сям’і – чытанне карысных кніг і духоўнай літаратуры. Бо ва ўсе часы гэтыя тэксты з’яўляліся арыенцірам мудрасці і дабра. Да таго ж сямейнае чытанне не толькі ўзбагачае новымі ведамі, але і збліжае ўсіх членаў сям’і.





Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.