Чарговы тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” адбудзецца па традыцыі ў трэці панядзелак месяца – гэта значыць, сёння, 17 кастрычніка. Час і месца сустрэчы ранейшыя: раённы Дом культуры “Галактыка”, пачатак у 17.30. Сустрэнемся!... Читать далее
Падпісана кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве беларускай АЭС
11 кастрычніка ЗАТ “Атамбудэкспарт”, кампанія дзяржкарпарацыі “Росатам”, ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” падпісалі Кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве першай беларускай АЭС.
З боку заказчыка пагадненне падпісаў дырэктар ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” Міхаіл Філімонаў, з боку генеральнага падрадчыка будаўніцтва – прэзідэнт ЗАТ “Атамбудэкспарт” Аляксандр Глухаў.
Кантрактнае пагадненне вызначае асноўныя палажэнні Генеральнага кантракта на... Читать далее
14 кастрычніка праваслаўныя хрысціяне адзначаюць свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Гэта адно з самых любімых і шануемых у народзе свят, прысвечаных Маці Божай, хаця і не двунадзесятае. Спраўляць яго сталі не адразу, а амаль праз тысячу гадоў пасля дабравествавання Хрыста.
У 910 годзе пры імператары Льве 6-м Мудрым (+912) на Канстанцінопаль напалі арабы. Сілы нападаўшых значна пераўзыходзілі абаронцаў. Небяспека была смяротная,... Читать далее
У летаргічным сне знаходзяцца работнікі культуры Гервят. А “калыханку” ім спявае сельвыканкам
У якасці члена раённага выканаўчага камітэта мне часта даводзіцца прысутнічаць на пасяджэннях сельскіх выканаўчых камітэтаў і сесіях сельскіх Саветаў. Пытанні на іх разглядаюцца розныя – як правіла, найбольш актуальныя для той ці іншай тэрыторыі. Рознай бывае і падрыхтоўка да гэтых мерапрыемстваў. Але буду шчырай: як правіла, на іх не пабачыш... Читать далее
Справаздача з песнямі і падарункамі
Справаздачны сход Астравецкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” прайшоў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Былі на мерапрыемстве і запрошаныя госці: старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Яўгеній Міхайлавіч Баклага, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Станіславаўна Дукевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы... Читать далее
На адзін алтар больш стала ў Варнянскай парафіі
Калі ў каго і варта павучыцца мастацтву сустракаць гасцей, дык гэта ў парафіян Варнянскай парафіі Святога Юрыя. Прынамсі, біскупа Аляксандра Дзям’янку, які кіраваўся ў мінулую нядзелю ў Варняны на бежмаванне, яшчэ ў Філіпанах сустрэлі вершнікі на конях, і амаль да самага сэрца парафіі – касцёла – аўтамабіль святара рухаўся ў... Читать далее
З узнагародамі вярнуліся астравецкія хлебапёкі з рэспубліканскага конкурса
Хто дбае, той і мае – cцвярджае старая беларуская прымаўка. Да Астравецкага райспажыўтаварыства яна мае поўнае дачыненне. Штогод новая прадукцыя гэтай арганізацыі займае прызавыя месцы на конкурсах самага рознага ўзроўню.
Вось і сёлета на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2011” астравецкія кааператары заваявалі некалькі ўзнагарод.
Сёлета кіраўніцтва райспажыўтаварыства і хлебазавода... Читать далее
Квітней, мой край!
Школа – гэта не толькі і не столькі будынак, а яшчэ і прылеглая да яе тэрыторыя. Сёння на большасці прышкольных участках пануюць творчасць, прыгажосць і чысціня. А гэта яшчэ і падстава, каб вынесці зробленае рукамі настаўнікаў і дзяцей на суд журы.
Штогод упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама праводзіць конкурс комплекснага добраўпарадкавання і... Читать далее
Калі рэкорды пахнуць “ліпай”... Ці каго не пусцілі на “Дажынкі”?
Нядаўна ў Маладзечна прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2011”. Гэта было свята ўсіх хлебаробаў краіны. А для многіх ён запомніцца яшчэ і тым, што яны былі прызнаны пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва па выніках сёлетняга жніва і нарыхтоўкі кармоў. Такога гонару былі ўдастоены лепшыя з лепшых, а адбор кандыдатаў на перамогу праходзіў у адпаведнасці... Читать далее
Тыдзень postfactum: вяртанне двухпалярнага свету?
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
На мінулым тыдні адбыліся дзве падзеі, якія толькі знешне і толькі з першага погляду не мелі сувязі і агульнай пад сабой асновы.
5 кастрычніка Злучаныя Штаты Амерыкі і іх еўрапейскія саюзнікі паспрабавалі рэалізаваць у Савеце Бяспекі ААН “лівійскі сцэнарый” для Сірыі. Як вядома, гэтая блізкаўсходняя краіна... Читать далее