У снежні гімназічная каманда “Astron” удзельнічала ў інтэлектуальных гульнях на прыз “Стальнога пацука”, якія праходзілі ў Ваўкавыску.
Школьнікі ўдзельнічалі ў некалькіх інтэлектуальных гульнях – “Свая гульня”, “Што? Дзе? Калі?”, “Тройка”, “Зноў двойка”.
Найлепшых вынікаў дасягнула каманда “Astron” у “Двойцы”: у гэтай гульні ўдзельнічалі Канстанцін Лябецкі і Кірыл Санюкевіч. Рабяты паказалі высокі інтэлектуальны... Читать далее
Інтэлектуальныя пошукі “астранаўтаў”
Сёння праваслаўная царква святкуе Хрышчэнне Гасподняе
19 студзеня праваслаўная царква святкуе Хрышэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста. Гэта адно з вялікіх двунадзясятных свят, якое адзначаецца не менш урачыста, чым Ражаство Хрыстова. Да ІУ стагоддзя Ражаство і Хрышчэнне былі адным святам і спраўлялася ў адзін дзень. Можна сказаць, што і зараз яны складаюць адну ўрачыстасць, бо звязаны асаблівым... Читать далее
Каляда хадзiла – радасць дарыла
Старадаўні абрад калядавання адрадзіла фальклорная група цэнтральнай раённай бальніцы, якой кіруе Анастасія Клімашэўская.
Нашы людзі ўжо крыху прызабылі, як даўней у калядныя вечары па хатах хадзілі калядоўшчыкі: пераапранутыя “цыганы” з каляднай зоркай, з песнямі, прыказкамі і прымаўкамі віншавалі гаспадароў, жадалі шчаслівага, удалага, багатага новага года – а ўзамен гаспадары частавалі іх... Читать далее
У першы дзень новага года ўнук ледзь не спаліў кватэру дзядулі
На другі дзень новага года ў міліцыю звярнуўся пажылы жыхар мікрараёна Валадарскага. Ранкам ён вырашыў схадзіць у магазін і быў не на жарт раз’юшаны “падарункам”, які зрабіў на Новы год яго ўнук: хлопец падпаліў дзверы ў кватэру дзядулі.
Як паказала следства, у ноч з 1-га на 2-е студзеня малады чалавек вырашыў... Читать далее
На першым месцы – будаўніцтва жылля
Будаўніцтва кааператыўных кватэр, льготы для маладых спецыялістаў, капітальны рамонт дамоў – пра ўсё гэта і не толькі жыхары раёна маглі даведацца падчас “прамой лініі” з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Валерыем Эдуардавічам Сенюцём.
Праўда, адказваць на шматлікія пытанні Валерый Эдуардавіч пачаў яшчэ да прызначанага часу “прамой лініі”.
– Вядома, людзі з праблемамі,... Читать далее
«Magnum Ignotum» «асавеў», а «Аднакашнікаў» «абнадзеілі»
Сёмы адкрыты турнір па інтэлектуальных гульнях прайшоў у мінулую суботу ў Ашмянах. У ім прыняла ўдзел рэкордная колькасць каманд з Астраўца – шэсць: “Magnum ignotum” з райвыканкама, “Востраў шанцавання” з рэдакцыі, “ЦэРэБрал” з цэнтральнай раённай бальніцы, гімназічная “Аstra”, каманда СШ №1 “Аднакашнікі” і зборная “Надзея”.
Такая актыўнасць, як і вынікі ашмянскага... Читать далее
Тыдзень postfactum: у пошуку дэманаў
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
І хацелася б у новым годзе звяртаць больш увагі на пазітыў, ды, на жаль, падзеі, што адбываюцца ў свеце, пакуль не даюць такой нагоды.
БЕЛАРУСКІ “СЛЕД” БРЭЙВІКА
Дзіву даешся непераадольнаму імкненню пэўных сіл надаць Беларусі дэманічнае аблічча. У якіх толькі смяротных грахах не абвінавачвалі нашу краіну! Прышывалі... Читать далее
Першы разбой у Гродзенскай вобласці зарэгістраваны на тэрыторыі Астравеччыны
ПЕРШЫ ПАЙШОЎ…
Навагоднія святы не заўсёды абмяжоўваюцца адным ці двума днямі. Вось і непрацуючы, раней судзімы жыхар вёскі Літвяны вырашыў, што свята жыцця павінна працягвацца. Праўда, у яго кішэнях гуляў вецер, і таму законная магчымасць набыць чарговую бутэльку гарэлкі адсутнічала.
Рашэнне праблемы аматар “паддаць” знайшоў простае: зайшоў у хату да 84-гадовага аднавяскоўца... Читать далее
Новыя перамогі астравецкіх школьнікаў
Чацвёрты этап абласнога конкурсу “Поры года” ў намінацыі “Восень” прынёс прызавое месца выхаванцам Астравецкага цэнтра пазашкольнай работы.
З 57 здымкаў, якія ўдзельнічалі ў раённым этапе конкурсу, адзінаццаць аўтараў работ былі ўзнагароджаны дыпломамі рознай ступені, а работы пераможцаў былі накіраваны на абласны этап.
Праўда, толькі адзін здымак, аўтарам якога была Аліна Баніцэвіч, прыйшоўся... Читать далее
Сумесны праект "Астравецкай праўды" і Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю
Інвестыцыйны навігатар –
сумесны праект “Астравецкай праўды” і Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю. Лідскі міжраённы камітэт дзяржкантролю курыруе шэсць раёнаў – Астравецкі, Смаргонскі, Лідскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі. Спецыялісты дзяржкантролю нярэдка наведваюць розныя арганізацыі і прадпрыемствы нашага і суседніх раёнаў. Яны ў курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца на месцах, а значыць,... Читать далее