У нашым суботнім нумары нашы чытачы змогуць пазнаёміцца:
з няпростай гісторыяй вёскі Кавалёўка і такім жа няпростым лёсам яе жыхароў;
з доўгажыхаркай Камеліяй Адамаўнай Палачанскай з Завельцаў;
з чарговай главой з жыцця Таццяны ў аповесці «Скрыжаванні»;
а таксама даведацца, з якім настроем настроем праводзяць зіму астраўчане, каго віншуюць на гэтым тыдні, што купляюць і... Читать далее
Чытайце ў суботу ў "Астравецкай праўдзе"
Паляўнічая гаспадарка Астравецкага лясгаса ў фактах і асобах
На выніковай калегіі Мінлясгаса ДЛГУ “Астравецкі лясгас” атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства за высокія дасягненні ў паляўнічагаспадарчай дзейнасці ў 2011 годзе. І гэтая ўзнагарода цалкам заслужаная, бо за апошнія гады наша лесапаляўнічая гаспадарка атрымала дынамічнае развіццё і стала адной з перспектыўных напрамкаў работы Астравецкага лясгаса.
У рамках ажыццяўлення Дзяржаўнай праграмы развіцця паляўнічай... Читать далее
Сустрэча інтэлектуалаў пераносіцца
Чарговы, трэці тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях у адпаведнасці з графікам павінен быў адбыцца 19 сакавіка. Але па просьбе вядучай ён пераносіцца на тыдзень, на панядзелак 26 сакавіка.
Час і месца сустрэчы застаюцца нязменнымі – 17.30, Дом культуры “Галактыка”.
Сутрэнемся! Читать далее
Конкурс! Ударым творчасцю па неахайнасці
з такім заклікам да ўсіх жыхароў Астравеччыны звярнуліся арганізатары конкурсу “За чысціню гарадоў і вёсак”
Арганізатары – гэта аддзелы па справах моладзі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, раённы камітэт БРСМ і рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда”. Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя. Для гэтага толькі і трэба, што коратка, трапна і таленавіта выказаць свае... Читать далее
Чацвёрты год на Астравеччыне праводзіцца турнір па мініфутболе, прысвечаны Дню жанчын
Сёлета пазмагацца за кубак у імя жанчын у Гервяцкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе сабраліся чатыры каманды: “Астравец-1”, “Астравец-2”, “Іўе” і “Ашмяны”. Гульні праходзілі па кругавой сістэме.
У першым матчы жараб’ёўка вырашыла пажартаваць і звяла на полі дзве астравецкія каманды. Гульня праходзіла цікава, і страсці разыгрываліся нежартоўныя – у выніку паядынак скончыўся на карысць... Читать далее
Крымінальная хроніка: жудаснае злачынства на сексуальнай глебе адбылося ў Астравецкім раёне
КОЛЬКІ Б НІ ДАЛІ – БУДЗЕ МАЛА
У адной з вёсак 35-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, згвалтаваў сваю 13-гадовую дачку.
Аб гэтым у міліцыю паведаміла маці дзяўчынкі, якая аб гэтым жудасным здарэнні даведалася ад дачкі.
Па факце гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. Па гэтым... Читать далее
Юбілейная канферэнцыя ветэранаў Астравеччыны
У кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшла канферэнцыя Астравецкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, прысвечаная 25-годдзю стварэння гэтай арганізацыі.
З раніцы ў кінаканцэртную залу “Астравец” пачалі з’язджацца і прыходзіць ветэраны вайны і працы, воіны-інтэрнацыяналісты, пагранічнікі, супрацоўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якіх на ўваходзе сустракалі валанцёры атрада “Чырвонага Крыжа” “Прамень”. А ў фае... Читать далее
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя з’яўляецца ядром прававой сістэмы Беларусі. Яна забяспечвае стабільнае і зладжанае функцыянаванне ўсіх галін і звёнаў дзяржаўнай улады, устойлівае развіццё грамадзянскага грамадства, замацоўвае ў грамадскім усведамленні ідэалы свабоды, роўнасці і справядлівасці.
Асноўны Закон нашай дзяржавы стварае неабходныя ўмовы... Читать далее
У Астравецкім райвыканкаме віншавалі лепшых жанчын раёна
Напярэдадні жаночага свята 8-га Сакавіка ў райвыканкаме прайшоў традыцыйны прыём жанчын кіраўніцтвам раёна.
Праўда, на гэты раз у традыцыйным прыёме, даруйце за каламбур, крыху адышлі ад ранейшых традыцый. Па ініцыятыве раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын 7-га сакавіка ў раённы выканаўчы камітэт былі запрошаны жанчыны, якіх вызначылі лепшымі ў кожнай з дзесяці... Читать далее
Цудоўны падарунак да свайго жаночага свята атрымалі астраўчанкі
7 сакавіка ў канцэртнай зале “Астравец” выступіў вядомы ў рэспубліцы музычны калектыў: Нацыянальны акадэмічны народны ансамбль песні і танца імя Генадзя Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага.
Канцэрту папярэднічала афіцыйная частка – старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Вацлававіч Барташэвіч павіншаваў жанчын Астравеччыны з Днём жанчын і выказаў ім сардэчныя... Читать далее