Выпраўлены памылкі на дарожных знаках вёсак Бабраўнікі, Бялькішкі, Падваранцы

У рэдакцыю працягваюць паступаць адказы на публікацыю “Пабеда” невукаў”, у якой, нагадаем, размова ішла пра памылкі ў напісанні дарожных указальнікаў і назваў населеных пунктаў на аўтобусных прыпынках.


Нядаўна мы атрымалі адказ з дарожна-эксплуатыцыйнага ўпраўлення №57, якое прыняло на абслугоўванне новую аўтадарогу, што вядзе да пляцоўкі будаўніцтва АЭС – менавіта на ёй было заўважана шмат памылак. Начальнік ДЭУ-57 Д.В. Шмат паведаміў у сваім адказе рэдакцыі, што памылкі на аўтадарожных знаках і аўтапавільёнах “Бабраўнікі”, “Бялькішкі”, “Падваранцы”, пра якія ішла размова ў публікацыі, выпраўлены ў адпаведнасці з нарматыўным даведнікам “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Гродзенская вобласць”.