Памылкі выпраўлены
У публікацыі “Пабеда” невукаў” (“Астравецкая праўда” за 16 ліпеня) размова ішла пра памылкі ў напісанні назваў вёсак на дарожных указальніках і раскладзе руху аўтобусаў на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Міхалішкі.
Публікацыя атрымала вялікі рэзананс на сайце “Астравецкай праўды” – чытачы не толькі разам з намі абураліся напісаннем геаграфічных назваў, але і прыводзілі іншыя, не ўказаныя ў публікацыі прыклады прыкрых памылак.
Газетны матэрыял быў дасланы на рэагаванне ў арганізацыі, якія адказваюць за стан і правільнасць напісання шыльдаў.
Першым адгукнуліся супрацоўнікі аўтапарка №4. У афіцыйным адказе за подпісам дырэктара прадпрыемства А.В. Жука паведамляецца, што на крытычныя заўвагі газеты транспартнікі адрэагавалі неадкладна і выправілі памылкі, на якія ўказвалася ў публікацыі. Аўтапарк прыносіць прабачэнні жыхарам Астравецкага раёна.