В Островецком районе завершилась акция "Наш животновод"
У Астравецкім раёне завяршылася рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Апошнія заслужаныя ўзнагароды атрымалі працаўнікі саўгаса “Падольскі”.На мінулым тыдні на комплекс МТК “Падольцы” павіншаваць лепшых у гаспадарцы жывёлаводаў – сямейную пару Ігара Валер’евіча Казлова і Марыну Уладзіміраўну Мешчаракову – завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна і прафсаюзны лідар саўгаса Марына Канстанцінаўна Яновіч.
Як адзначыў Юрый Аляксандравіч, акцыя мела мэту не толькі ўшанаваць і адзначыць плённую работу лепшых жывёлаводаў раёна, але і пазнаёміцца са створанымі на жывёлагадоўчых комплексах і фермах умовамі працы.
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.
Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК.
