Сахарная свёкла отправляется в Слуцк

%d1%81%d0%b2%d0%b5%d0%ba%d0%bb%d0%b0-%d1%81%d0%b0%d1%85%d0%b0%d1%80%d0%bd%d0%b0%d1%8fКожны дзень Слуцкі цукровы завод прысылае за сыравінай на чыгуначную станцыю “Гудагай” да 15 вагонаў: за змену некалькі пагрузчыкаў загружаюць у іх да 1 тысячы  тон цукровых буракоў. А глянеш – здаецца, і знаку няма: “цукровыя горы” не меншаюць.

– Дзень на дзень не прыходзіцца, – гаворыць механізатар Сельгастэхнікі Анатоль Віктаравіч Тарашкевіч. – Учора, напрыклад, загрузіў 13 вагонаў, а сёння – толькі 8. 

Загадчык сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Багданавіч Чума расказаў, што сёлета, у параўнанні з мінулым годам, тэрміны адгрузкі цукровых буракоў зацягнуцца. Гэта звязана з высокай ураджайнасцю, а таксама з тым, што сёлета плошча пад імі павялічылася на 400 гектараў.  У гэтым годзе раённыя аграрыі збіраюць карняплодаў на 123 цэнтнеры з гектара больш, чым летась.

– Пры здачы буракоў на перапрацоўчае прадпрыемства ўлічваецца іх цукровістасць і забруджанасць, – патлумачыў галоўны аграном раёна. – Сёлета цукровістасць астравецкіх буракоў складае 16,45 працэнтаў, забруджанасць – 8,3 працэнта –  гэта высокія паказчыкі. Самыя салодкія буракі атрымаліся ў саўгасе “Падольскі”  – 17,44 працэнта.

Па стане на 25 кастрычніка буракі выкапаны на 1 138 гектарах, што складае 71 працэнт ад плана. СВК “Гудагай” ужо цалкам справіўся з уборкай і адгрузкай буракоў. Гудагайскія цукраводы  паставілі ў Слуцк амаль 14 тысяч тон буракоў.

А самыя важкія ў раёне цукровыя буракі выраслі ў СВК “Міхалішкі”: іх ураджайнасць складае рэкордныя 610 цэнтнераў з гектара.

У саўгасе “Падольскі” буракі пакуль выкапаны на плошчы ў 50 гектараў. Для іх уборкі задзейнічаны прыватны  буракаўборачны камбайн.

%d1%81%d0%b2%d0%b5%d0%ba%d0%bb%d0%b0-%d1%81%d0%b0%d1%85%d0%b0%d1%80%d0%bd%d0%b0%d1%8f1НА ЗДЫМКУ: на адным з пагрузчыкаў на чыгуначнай станцыі “Гудагай” працуе Анатоль Віктаравіч Тарашкевіч.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.