У той час, як школьнікі адпачывалі на канікулах і набіраліся сілы для новых перамог, настаўнікі не гублялі час: вучыліся самі і вучылі іншых. 2 красавіка ў актавай зале гімназіі №1 сабраліся каманды-фіналісты раённага конкурса на лепшае ўнутрышкольнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і прадстаўнікі ўсіх школ раёна.
Заключнаму этапу папярэднічаў... Читать далее
Свята педагагічнага майстэрства
Талент раскрыўся ў сталіцы
Ураджэнка вёскі Завідзіненты нашага раёна Вікторыя Пазлевіч стала бронзавым прызёрам чэмпіянату рэспублікі па дзю-до.
Увогуле ў школе, як узгадваюць яе настаўнікі, Віка асаблівай цікавасці да ўрокаў фізкультуры не праяўляла – мо таму, што не культывуюцца ў нашым раёне спартыўныя адзінаборствы? І толькі калі дзяўчына пасля заканчэння школы паступіла ў Белдзяржуніверсітэт, яе... Читать далее
Клопат дзяржавы
У страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны яны пакутавалі ад голаду, засыналі пад жудасныя спевы куль і выбухаў, пралівалі кроў за нас, будучых нашчадкаў, якіх некаторыя ніколі не ўбачылі. З кожным годам іх становіцца ўсё менш. Зараз надышла чарга нам паклапаціцца пра здароўе і дабрабыт ветэранаў і ўсіх удзельнікаў вайны.
З гэтай... Читать далее
Наша Маша – у ліку лепшых!
На гэтым тыдні прайшоў занальны тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Лідэр – 2010”, арганізаваны аддзелам адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і аддзелам дзіцячых і маладзёжных арганізацый Гродзенскага абласнога дварца творчасці дзяцей і моладзі, удзел у якім прынялі 19 прадстаўнікоў з розных раёнаў нашай вобласці. Конкурс праходзіў па дзвюх зонах – у Ваўкавыску... Читать далее
Ці непазбежны няшчасныя выпадкі?
Выкананне ў раёне Дырэктывы №1 было разгледжана на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
З інфармацыяй аб стане вытворчага траўматызму, працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 выступіла начальнік аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ч.Э. Кандратовіч. Яна падрабязна расказала аб той рабоце, што... Читать далее
Сёння – Сусветны дзень здароўя
Хто не хоча бачыць сябе і сваіх блізкіх здаровымі? Такіх няма! А што робяць, каб быць здаровымі? Нехта – займаецца спортам, іншыя – звяртаюцца да ўрачоў. А большасць – нічога.
Мабыць, для таго і заснавалі такое свята, як Дзень здароўя, якое адзначаецца ва ўсім свеце 7 красавіка, каб прымусіць людзей задумацца... Читать далее
Завод “Радыёдэталь”: крызіс зацягнуўся
Яшчэ ў 2008 годзе работа завода “Радыёдэталь” не выклікала нараканняў: прагнозныя паказчыкі выконваліся, прадпрыемства працавала з прыбыткам. Хоць з’яўляліся і пэўныя трывожныя “званкі”: ўзніклі праблемы са збытам прадукцыі, асваеннем новых канкурэнтаздольных яе відаў, зарплата рабочых заставалася невысокай.
У мінулым годзе, ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу, які не абмінуў і нашу краіну,... Читать далее
Сваяк і “Сваякі”
З”яўленне ў “Астравецкай праўдзе” спіса ўдзельнікаў “Хаўрусу Сваякоў” нікога не пакінула раўнадушнымі, прынамсі, у Спондаўскім сельсавеце. У кожнай хаце, дзе я пабывала апошнім часам, на стале ляжала газета,складзеная так, каб быў бачны спіс сяброў хаўрусу, алоўкам або ручкай зроблены паметкі супраць таго ці іншага прозвішча… Адных узрадавала прыдачыненне да той... Читать далее
Егер забіў аленя
На старонках газеты “Астравецкая праўда” ўжо пісалася пра выпадак, які здарыўся непадалёк ад вёскі Жукойні, дзе члены Варнянскага паляўнічага калектыву на чале з егерам Я.А. Асадчуком займаліся паляваннем. У гэты дзень тут былі незаконна здабыты два дзікі і высакародны алень. Па здзейсненаму факту было праведзена расследаванне, матэрыялы якога перададзены ў... Читать далее
Першыя крокі ў навуку
30 сакавіка вучні Варнянскага НПК прымалі ўдзел ў пятай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў “Першыя крокі ў навуку” на базе Верцялішкаўскай СШ Гродзенскага раёна. Работа канферэнцыі была арганізавана па некалькіх секцыях: гісторыя, краязнаўства, руская і беларуская філалогія, фізіка, матэматыка і інфарматыка, біяхімія, геаэкалогія і лінгвапсіхалогія.
Удзел у канферэнцыі прынялі больш за 100... Читать далее