Клопат дзяржавы
У страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны яны пакутавалі ад голаду, засыналі пад жудасныя спевы куль і выбухаў, пралівалі кроў за нас, будучых нашчадкаў, якіх некаторыя ніколі не ўбачылі. З кожным годам іх становіцца ўсё менш. Зараз надышла чарга нам паклапаціцца пра здароўе і дабрабыт ветэранаў і ўсіх удзельнікаў вайны.З гэтай нагоды, напярэдадні свята Перамогі штогод усе ветэраны вайны за іх неўміручы подзвіг і наша мірнае жыццё атрымліваюць спецыяльную пенсію ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якую прыносяць ім добрыя веснікі – паштальёны.
Ніна Іванаўна Якіменка сустрэла вайну ў блакадным Ленінградзе і была там да зняцця блакады. Тыя гады паказаліся вечнасцю і зараз яна ўспамінае іх са слязьмі на вачах і моцным болем у сэрцы. Такое ніколі не забываецца. А ветэранам і наогул усім людзям на свеце Ніна Іванаўна шчыра жадае здароўя і міра, бо ў гэтым і заключаецца простае чалавечае шчасце.
Марына МАЦКЕВІЧ.