У горадзе Іўе прайшоў чарговы этап штогадовага рэспубліканскага фестывалю музычнай творчасці людзей залатога ўзросту «Не старэюць душой ветэраны». Гэты песенны форум адрозніваецца ад іншых тым, што скіраваны не на творчую канкурэнцыю, а на дэманстрацыю выканаўчага майстэрства сталых, па-свойму арыгінальных мастацкіх калектываў – таму і не зніжаецца цікавасць да фестывалю і ў гледачоў, і ў саміх артыстаў. Читать далее
Залаты ўзрост
Чым цікавяцца людзі ў залатым узросце?
А ўсім-усенькім! Вось, да прыкладу, наведвальнікі клуба «Актыўнае даўгалецце», сабраўшыся ў чарговы раз у чытальнай зале, заўзята абмяркоўвалі неўміручую тэму кахання. Читать далее
Мастацтва стужкавай вышыўкі захапіла астравецкіх пенсіянерак
Мастацтва стужкавай вышыўкі літаральна захапіла астравецкіх пенсіянерак. І выявіла таленавітых майстрых. Читать далее
Жыццё Дануты Гудойць падобнае на сад
Той, хто хоць аднойчы бачыў прыгажосць квітнеючага яблыневага саду, адчуваў яго пахі і гукі ў цішыні летняга надвячорка, назіраў, як з кожным днём ён багацее пладамі, дорачы людзям непаўторны смак сапраўднага жыцця, – той зразумее Дануту Вікенцьеўну Гудойць, якая, успамінаючы нялёгкае жыццё, з задавальненнем любуецца пладамі сваіх напрацаваных рук – сваімі дзецьмі. Яны – залатыя яблыкі яе жыцця. Читать далее
Пра чарговае пасяджэнне клуба «Актыўнае даўгалецце»
На чарговым пасяджэнні клуба «Актыўнае даўгалецце» гасцямі былі першы сакратар райкама БРСМ Віялета Алексеявец і бухгалтар Юлія Варковіч. Читать далее
Мы – не старыя, мы – бывалыя
Самадзейны мастацкі калектыў людзей залатога ўзросту, створаны ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пасля некалькіх яркіх выступленняў на астравецкай сцэне набыў вядомасць у раёне. Читать далее
Як у тэрытарыяльным цэнтры віншавалі жанчын (+відэа)
Кажуць, хочаш свята – зрабі яго сам. Менавіта гэтым і кіраваліся супрацоўнікі і наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для маладых інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра: да 8 Сакавіка яны падрыхтавалі святочную праграму, прысвяціўшы яе жанчыне, вясне і каханню. Читать далее
На схіле гадоў ветэран вайны Юрый Александровіч узяў шлюб
Доўгае, насычанае цяжкасцямі і выпрабаваннямі жыццё пражыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Юрый Міхайлавіч Александровіч. У 1944 годзе ён добраахвотнікам пайшоў на фронт, неаднаразова хадзіў побач са смерцю, здаралася, хаваў баявых сяброў. Пасля вайны цяжка і многа працаваў у калгасе, да сталых гадоў трымаў вялікую гаспадарку. Читать далее
Успамінамі пра сваё жыццё дзеліцца астраўчанка Апалонія Лаўрэцкая
Апалоніі Станіславаўне Лаўрэцкай ужо 84 гады. Лёс з дзяцінства выпрабоўваў яе на трываласць – і разам з гэтым вучыў жыць – сумленна, адкрыта, працавіта. Апалонія Станіславаўна нечым нагадвае галоўную гераіню казкі «Папялушка», дзе была і мачаха, праўда, не такая злая, і прынц – хоць і знайшоў ён сваю каханую не на балі.
Яе жыццё можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі: да замужжа і пасля яго. Читать далее
Яго рукі - не для суму! Гісторыя Леанарда Баршчэўскага
Леанард Мечыслававіч Баршчэўскі ніколі не забудзе 13 жніўня 1997 года, калі страшэнная аварыя падзяліла яго жыццё на «да» і «пасля»: патухла святло ў вачах, а ўсё цела стала камяком невыноснага болю. Раздроблены абедзве нагі, амаль адарвана перадплечча. І пытанне рубам: 38 гадоў – канчатковы рубеж? Любімая шафёрская праца, мары, захапленні – у мінулым? А што будзе з каханай жонкай, дзецьмі-падлеткамі – сынам і дачушкай? Яго інваліднасць непамерным цяжарам ляжа на іх плечы… Читать далее