Спяшаемся падзяліцца радаснай навіной – спадзяемся, яна стала такой не толькі для Максіма Савельева, яго родных і блізкіх, але і для соцень людзей, якія не засталіся абыякавымі да бяды, якая напаткала гэтага дзевяцігадовага хлопчыка: з дапамогай добрых людзей з усёй рэспублікі фонд “Шанс” сабраў 27 тысяч еўра для набыцця неабходнага... Читать далее
Проекты «АП»
Журналісцкае расследаванне: дзе і за колькі можа адпачыць моладзь у Астраўцы
У Астраўцы пакуль няма, як у буйных гарадах, маштабных забаўляльных устаноў з боўлінгам і дыскабарам, начных клубаў, дзе можна “тусіць” да раніцы, казіно, дзе выпрабоўваецца ступень шанцавання, азарту і здольнасці своечасова спыніцца ці іншых элітных забаўляльных устаноў з фейскантролем і здаравеннымі граміламі ў якасці ахоўнікаў. І тым не менш вечарам,... Читать далее
Інтэлектуальныя баі: другі раунд адбудзецца 20 лютага
Пасля снежня і студзеня, якія былі насычаны інтэлектуальнымі спаборніцтвамі, час да другога тура раённага чэмпіянату цягнуўся вельмі доўга. Нам здавалася, што такое адчуванне толькі ў супрацоўнікаў рэдакцыі, ды аказваецца, не: інтэлектуалы з іншых каманд тэлефануюць, сустракаюць на вуліцы і цікавяцца: калі ж наступная сустрэча?
Нагадаем: адбудзецца яна па раскладу. Гэта значыць,... Читать далее
Апытанне: ці чытаеце вы кнігі і што любіце чытаць?
Сярод тых людзей, каму наш карэспандэнт на гэтым тыдні задаваў пытанне: “Ці чытаеце вы кнігі і што любіце чытаць?” – знайшлося нямала аматараў кнігі. Было прыемна даведацца, што ў Год кнігі мае рэспандэнты нярэдка сталі звяртацца да беларускай класікі.
Міхаіл Ацямасаў, вучань гімназіі №1:
– Як будучага юрыста мяне цікавіць літаратура па... Читать далее
Апытанне: а вы былі на вечары сустрэчы?
Першая субота лютага – асаблівы дзень для былых выпускнікоў школы, якія традыцыйна збіраюцца на вечары сустрэчы.
У гэтым годзе на сустрэчу школьных сяброў у Астравецкую СШ №1 сабраліся выпускнікі, з моманту заканчэння школы якіх прайшло 30 гадоў. Былі і тыя, хто пакінуў сцены альма матэр год таму назад – для іх... Читать далее
Першыя сюрпрызы другога чэмпіянату
Першы тур другога раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які стартаваў у мінулы панядзелак, прынёс першыя сюрпрызы.
Першай прыемнай навіной стала тое, што кола аматараў інтэлектуальных гульняў пашырылася: для ўдзелу ў чэмпіянаце, акрамя ўсіх леташніх удзельнікаў, зарэгістравалася тры новыя каманды: “Праметэй” з РУП ЖКГ, “Оптымум” з Варнян і “Гульні розуму” з Альхоўкі.... Читать далее
Інтэлектуальныя пошукі “астранаўтаў”
У снежні гімназічная каманда “Astron” удзельнічала ў інтэлектуальных гульнях на прыз “Стальнога пацука”, якія праходзілі ў Ваўкавыску.
Школьнікі ўдзельнічалі ў некалькіх інтэлектуальных гульнях – “Свая гульня”, “Што? Дзе? Калі?”, “Тройка”, “Зноў двойка”.
Найлепшых вынікаў дасягнула каманда “Astron” у “Двойцы”: у гэтай гульні ўдзельнічалі Канстанцін Лябецкі і Кірыл Санюкевіч. Рабяты паказалі высокі інтэлектуальны... Читать далее
«Magnum Ignotum» «асавеў», а «Аднакашнікаў» «абнадзеілі»
Сёмы адкрыты турнір па інтэлектуальных гульнях прайшоў у мінулую суботу ў Ашмянах. У ім прыняла ўдзел рэкордная колькасць каманд з Астраўца – шэсць: “Magnum ignotum” з райвыканкама, “Востраў шанцавання” з рэдакцыі, “ЦэРэБрал” з цэнтральнай раённай бальніцы, гімназічная “Аstra”, каманда СШ №1 “Аднакашнікі” і зборная “Надзея”.
Такая актыўнасць, як і вынікі ашмянскага... Читать далее
Стартуе раённы чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях
Па традыцыі ў трэці панядзелак месяца — гэта значыць, 16 студзеня – стартуе другі раённы чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях.
Мінулы год стаў знакавым у развіцці інтэлектуальнага руху ў раёне: Астравец, па словах дырэктара Беларускай лігі інтэлектуальных каманд Паўла Забаўскага, стаў першым і пакуль адзіным райцэнтрам у Беларусі, дзе рэгулярна праводзяцца інтэлектуальныя... Читать далее
“Вірус”, які распаўсюджваюць і медыкі
Традыцыі бываюць розныя. Карпаратыўныя, тым больш пераднавагоднія, як правіла, вялікай арыгінальнасцю не вызначаюцца: ёлачка, келіх шампанскага, святочны торт... У лепшым выпадку да апісаных вышэй атрыбутаў дадаецца “дамарослы” Дзед Мароз у асобе самага падатлівага супрацоўніка, ды пара-тройка “барадатых” конкурсаў з прэтэнзіяй на займальнасць.
Калектыў Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы ў гэтым сэнсе з’яўляецца... Читать далее