08:57 / 19.12.2011

Прадстаўніца Астравеччыны Інэса Шчука пабывала ў В'етнаме

Вось як бы ні стараліся зубаскаліць насмешнікі ўсялякіх масцей над правінцыяльнасцю і памерамі нашага гарадка, а ўсё ж без нас, астравецкіх, як без вады – не абысціся! Калі ў Мілане на сусветную выставу садаводаў не паспела прыбыць дэлегацыя адной з краін, каго арганізатары папрасілі пранесці яе сцяг на адкрыцці імпрэзы?... Читать далее

08:37 / 19.12.2011

З 1 студзеня 2012 года забараняецца размяшчаць надоўга транспарт не на спецыяльных месцах

Зімой нярэдка даводзіцца бачыць у дварах шматпавярховых дамоў доўгія рады аўтамабіляў, якія пасля снегападаў пераўтвараюцца ў сапраўдныя заснежаныя гурбы. Адна справа, калі ў такім стане яны знаходзяцца нядоўга і звычайна ўжо раніцай гаспадары клапатліва чысцяць і адаграваюць сваю “ластаўку”, зноў ператвараючы яе з гэтай самай гурбы ў нармальны транспартны сродак.... Читать далее

08:00 / 19.12.2011

"Прамая лінія" па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі

21 снежня 2011 года з 10 да 12 гадзін будзе праводзіцца «прамая лінія» з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Астравецкага райвыканкама Валерыем Эдуардавічам СЕНЮЦЁМ.
Свае пытанні можна задаць па тэлефоне: 2-16-10. Читать далее

16:32 / 16.12.2011

Абараніць ад бяды...

Ці часта мы задумваемся пра тое, што чакае нас і нашых дзяцей у будучыні? Ці змогуць яны ўтрымацца ад спакус, што падсцерагаюць падлеткаў на кожным кроку? Цыгарэты, алкаголь, наркотыкі… Пастаноўка на ўлік, суд, турма… Страшная карціна. Пазбегнуць гэтага можна. Праўда, кожны выбірае свой лёс.
Менавіта для таго, каб дапамагчы сваім аднагодкам... Читать далее

16:18 / 16.12.2011

Марш на ёлачны кірмаш!

З 19 снежня можна ўжо актыўна рыхтавацца да Новага года – Астравецкі лясгас распачынае традыцыйны ёлачны кірмаш.
У Астраўцы навагоднія прыгажуні будуць прадавацца каля кінаканцэртнай залы, у мікрараёне Валадарскага, а таксама ў лясніцтве. Вы зможаце купіць сапраўдную пушыстую і пахучую елку па наступных цэнах:
елкі вышынёй да 1 м – 25 000... Читать далее

14:19 / 16.12.2011

У Астраўцы пры пажары загінуў пенсіянер

9 снежня ў 20.31 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных справах паступіла паведамленне аб пажары ў драўляным жылым доме па вуліцы 60 год Кастрычніка.
На месца здарэння адразу былі накіраваны 4 пажарныя аўтацыстэрны, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, супрацоўнікі міліцыі, аддзела электрасувязі і аварыйнай службы райгазу.
Калі аварыйныя службы прыбылі на... Читать далее

12:30 / 16.12.2011

На тэрыторыі раёна 14 снежня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне

На 13 кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе, непадалёк ад Маляў, астраўчанін, які знаходзіўся за рулём свайго "Фольксвагена", на закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет і перакуліўся. У выніку вадзіцель абышоўся лёгкімі драпінамі і шокам, а вось пасажыру, які... Читать далее

08:48 / 16.12.2011

Астравецкія баксёры вярнуліся са спартакіяды

Са спартакіяды Рэспублікі Беларусь па боксе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ нядаўна вярнуліся выхаванцы А.З. Маргужа Дзіма Лабэцкі і Дзіма Юцкевіч, якія ўвайшлі ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці.
Кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Лабэцкі ў вагавай катэгорыі 54 кілаграмы ў чвэрцьфінале на рынгу сустракаўся з мінчанінам. Бой быў роўным, але перамогу... Читать далее

15:24 / 15.12.2011

Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі

Польскую мову дзеці вывучаюць на факультатывах ці на занятках гуртка. Некаторыя – першы год. Прадэманстраваць уменне валодання польскім словам у Астравец прыехалі 10 вучняў.

Школьнікі выконвалі па два вершы польскіх паэтаў – кожны стараўся перадаць аўтарскую пазіцыю ў сваёй інтэрпрэтацыі.
У выніку Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны Аліна Лаўрэцкая і Дзіма Ярашэвіч... Читать далее

12:19 / 15.12.2011

Вынікі конкурсу на лепшую навагоднюю цацку

Падведзены вынікі конкурсу сярод устаноў адукацыі на лепшую навагоднюю цацку для гарадской ёлкі.
Да Новага года яшчэ амаль месяц, а школьнікі ўжо змайстравалі навагоднія цацкі для ўпрыгожвання галоўнай ёлкі раёна. Зразумела, што большасць цацак, якія будуць на ёй вісець, – закупленыя, але будуць сярод іх і зробленыя рукамі вучняў і настаўнікаў.... Читать далее