Захаваць і прымножыць дасягнутае, працаваць на перспектыву

27 студзеня адбылося сумеснае пасяджэнне райвыканкама і сесія раённага Савета дэпутатаў 25 склікання.
На сесіі з дакладам аб выніках работы галін народнай гаспадаркі раёна ў 2009 годзе і задачах на 2010 год выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта А.Д. Кавалька.
У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел начальнік раённага аддзела адукацыі Л.У. Янкоўская і дырэктар ААТ “Кардонная фабрыка “Альхоўка” Р.І. Бразінскі. Па разглядаемаму пытанню сесія прыняла разгорнутае рашэнне.
Акрамя таго, на пасяджэнні сесіі былі прыняты рашэнні аб рабоце аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама па папярэджанню правапарушэнняў і п’янства ў адпаведнасці з запатрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”; аб пераўтварэнні вёсак Рытань, Палушы, Дайлідкі ў аграгарадкі і некаторыя іншыя.
У рабоце сесіі прыняў удзел генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблаўтадор” Іван Іванавіч Яцэвіч.

З даклада старшыні раённага выканаўчага камітэта А.Д. Кавалькі


Мінулы 2009 год быў годам напружанай працы як для раённага выканаўчага камітэта, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, так і суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Яго вынікі падведзены практычна на ўсіх узроўнях улады, у працоўных калектывах. У адпаведнасці з Законам “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” прадстаўляю раённаму Савету дэпутатаў інфармацыю аб дзейнасці выканаўчага камітэта, у якой лічу неабходным больш дэталёва спыніцца на тых задачах, якія нам належыць вырашаць у гэтым годзе.

АГРАПРАМЫСЛОВЫ КОМПЛЕКС
У аграпрамысловым комплексе раёна ў 2010 годзе прадугледжваецца далейшае нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці ва ўсіх галінах. Прагназуецца атрымаць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах на 155,7 мільярда рублёў, прырост да ўзроўню 2009 года павінен скласці 10,5 працэнта.
У земляробстве асноўнай задачай у 2009 годзе было павелічэнне валавой вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, бульбы, льновалакна і стварэнне трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі. Трэба адзначыць, што ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, працоўныя калектывы працавалі над павышэннем эфектыўнасці гэтай галіны і дасягнулі пэўных вынікаў. Валавая вытворчасць збожжа разам з кукурузай у бункернай вазе склала 74616 тон, з кожнага гектара атрымана 41,3 цэнтнера. Але ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я мінулага года сельскагаспадарчыя арганізацыі недаатрымалі 4,3 тысячы тон збожжа, мінус з кожнага гектара склаў 2,8 цэнтнера.

У гэтым годзе ставіцца задача атрымаць валавы збор збожжа не менш за 79 тысяч тон у вазе пасля дапрацоўкі. Для гэтага будзе пасеяна больш за 18 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур па інтэнсіўнай тэхналогіі з прымяненнем новых высокаўраджайных сартоў. Аптымізацыяй структуры пасяўных плошчаў прадугледжваецца павелічэнне ўдзельнай вагі азімых культур, як найбольш стабільных па прадуктыўнасці і ў меншай ступені залежных ад неспрыяльных умоў надвор’я. Для стварэння асновы пад будучы ўраджай плануецца ўнесці ў глебу не менш 442 тысячы тон арганічных і 8,9 тысячы тон мінеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве, у тым ліку 3,6 – азотных, 1,5 – фосфарных, 3,7 – калійных.

З мэтай падтрымання ў нармальным стане меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм неабходна выканаць аграмеліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 160 гектараў, правесці работы па арганізацыі паверхневага сцёку на 120 гектарах, забяспечыць падсеў бабовых і бабова-злакавых шматгадовых траў на плошчы 2,5 тысячы гектара.
Валавы збор льновалакна ў мінулым годзе склаў 181,5 тоны. Найбольшая ўраджайнасць атрымана ў саўгасе “Падольскі” – 8,7 і СВК “Варняны” – 8,3 цэнтнера з гектара.
Ураджайнасць цукровых буракоў склала 449 цэнтнераў з гектара, валавы збор – 22,4 тысячы тон. Найлепшых паказчыкаў у вырошчванні цукровых буракоў дасягнулі ў СВК “Гудагай” – 464 і СВК “Гервяты” – 568 цэнтнераў з гектара. У гэтым годзе плануецца пасеяць цукровыя буракі на плошчы 700 гектараў і давесці валавы збор да 30 тысяч тон. Для забеспячэння гэтых паказчыкаў пасевы трэба сканцэнтраваць у трох гаспадарках, якія маюць адладжаную тэхналогію і тэхніку для вырошчвання гэтай культуры.
Бульба вырошчвалася на плошчы 186 гектараў, пасяўная плошча пад ёй зменшылася на 56 гектараў. Валавы збор склаў 3828 тон, што на 17,4 працэнта ніжэй узроўню 2008 года. Найбольшую ўраджайнасць атрымалі ў СВК “Варняны” – 331, “Гервяты” – 250, “Гудагай” – 220 цэнтнераў з гектара. Гэты вынік дасягнуты ў першую чаргу за кошт сортааднаўлення і павышэння рэпрадукцыі насення, а таксама захавання ўсіх элементаў тэхналогій вырошчвання гэтай культуры.
Адной з важнейшых задач ў раслінаводстве на бягучы і наступныя гады застаецца павелічэнне вытворчасці высокаякасных кармоў, якія б задавальнялі ўсе патрэбы жывёлагадоўлі. Прагназуецца атрымаць у гэтым годзе ўсіх відаў кармоў, уключаючы летнія зялёныя, не менш 45-50 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву, на зімова-стойлавы перыяд – па 23-25 кармавых адзінак, у тым ліку травяністых – 18-19 цэнтнераў.
Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнікам і спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў неабходна прадоўжыць работу па ўдасканаленню тэхналогій і арганізацыі працы, павелічэнню прадуктыўнасці зямлі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на павышэнне ўрадлівасці глебы за кошт павелічэння аб’ёмаў і якасці нарыхтоўваемых арганічных угнаенняў, збалансаванага размеркавання мінеральных тукаў пад розныя сельскагаспадарчыя культуры, а таксама прадоўжыць распрацоўку комплексу мерапрыемстваў па далейшаму ўдасканаленню тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў, пераходу на прагрэсіўныя рэсурсы і энергазберагаючыя тэхгналогіі.
У мінулым годзе павялічыліся паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі. Валавая вытворчасць малака склала 110,9 працэнта да ўзроўню папярэдняга года. Ад адной каровы надоена 5133 кілаграмаў малака, прырост склаў 456 кілаграмаў. У трох гаспадарках надаілі больш як па 5 тысяч кілаграмаў малака ад каровы, а ў СВК “Варняны” – больш за 6 тысяч кілагарамаў. Вышэйшым гатункам прададзена 52,8 працэнта таварнага малака.
Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы склала 5158 тон – на 3 працэнты больш, чым у папярэднім годзе. Сярэднясутачныя прывагі на адкорме і дарошчванні – 673 грамы.
Перад галіной жывёлагадоўлі ў бягучым годзе вызначаны наступныя задачы: у малочнай галіне валавая вытворчасць павінна скласці 40 тысяч тон пры сярэднім надоі ад каровы 5420 кілаграмаў. Плануецца атрымаць мяса буйной рагатай жывёлы 530 тон, свіней – 2200.
Каб дасягнуць намечаных вынікаў, неабходна змяніць мысленне ўсіх работнікаў, якія занятыя ў жывёлагадоўлі. У першую чаргу неабходна матэрыяльна-тэхнічнае пераўзбраенне, на фермах павінны выкарыстоўвацца сучасныя тэхналогіі ўтрымання кароў, даенне ў даільнай зале з забеспячэннем камп’ютэрызацыі працэсаў, ідэнтыфікацыя заатэхнічнага і ветэрынарнага ўліку, індывідуальнае кармленне кароў, прыгатаванне і раздача збалансаваных па ўсіх кампанентах кармоў з дапамогай мабільных раздатчыкаў-змешвальнікаў. На дробных фермах трэба правесці рамонт даільных установак, сістэм водапаення, гноевыдалення, прадумаць пытанні, звязаныя з паляпшэннем мікраклімату ў памяшканнях, асабліва ў зімовы перыяд.
Ва ўсіх гаспадарках ёсць магчымасць на кожнай малочна-таварнай ферме падтрымліваць паточнацэхавую сістэму вытворчасці малака круглы год. Гэта дасць магчымасць утрымліваць жывёл з улікам фізіялагічнага стану і прадуктыўнасці, праводзіць кантроль за кармленнем розных груп.
У 2007 годзе распачата работа па стварэнню новых пашаў з выкарыстаннем агратраў. На сённяшні дзень у гаспадарках ёсць 1562 гектары такіх пашаў – па 0,21 гектара на адну карову. У 2010 годзе будзе створана дадаткова 450 гектараў культурных пашаў, што ў выніку складзе 0,27 гектара на карову.
Усе статкі павінны быць пераведзены на кругласутачную пасьбу, з выкарыстаннем пашы франтальным метадам.
Трэба ўкамплектаваць кожную ферму высокапрадуктыўнай жывёлай з малочнай прадуктыўнасцю 1100 кілаграмаў малака ў год на 100 кілаграмаў жывой вагі. Асаблівую ўвагу трэба надаваць вырошчванню цялушак узнаўлення. Асемяненне іх павінна праводзіцца ва ўзросце 15-16 месяцаў пры жывой вазе 380-400 кілаграмаў. Раздой высокапрадуктыўных кароў і першацёлак павінен праводзіцца з выкарыстаннем замежных тэхналогій.
Асаблівую ўвагу трэба надаваць нарыхтоўцы кармоў і іх якасці. 2010 год павінен стаць пераломным у гэтым накірунку. Жывёлагадоўлі не патрэбны кармы другога і трэцяга класаў. Увесь фураж будзе выкарыстоўвацца для прыгатавання паўнацэнных камбікармоў, для гэтага ў 8 гаспадарках ёсць усе ўмовы. Для нарыхтоўкі сена павышанай вільготнасці неабходна набыць абмотчыкі рулонаў, а таксама некалькі здрабняльнікаў грубых кармоў.
Развіццё тэхнічнай базы сельгаспрадпрыемстваў характарызуецца ўкараненнем ва ўсе галіны вытворчасці комплексу машын з высокімі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі. З мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі інжынернай службе сельгаспрадпрыемстваў неабходна арганізаваць тэхнічнае абслугоўванне машынна-трактарнага парку ў поўным аб’ёме. На базе сельгастэхнікі трэба стварыць пункт тэхнічнага абслугоўвання і дыягностыкі складанай імпартнай тэхнікі.
У 2010 годзе плануецца абнавіць машынна-трактарны парк раёна 16 трактарамі, 10 аўтамабілямі і іншай неабходнай тэхнікай.
Развіццё АПК будзе ажыццяўляцца і шляхам удасканалення арганізацыйных форм гаспадарання, рэфармавання нізкарэнтабельных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу да спецыялізацыі.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
За 2009 год прамысловай прадукцыі ў раёне выпушчана ў фактычных цэнах на суму 14,9 мільярда рублёў, што складае 100,2 працэнта да ўзроўню 2008 года пры прагнозным тэмпе росту 109,4 працэнта. Тэмп росту спажывецкіх тавараў склаў 107,4 працэнта, іх выпушчана на суму 8,8 мільярда рублёў.
Два прадпрыемствы: ААТ “Кардонная фабрыка “Альхоўка” і ААТ “Астравецкі завод “Радыёдэталь” – па аб’ёмах вытворчасці прамысловай прадукцыі не выйшлі на ўзровень 2008 года.
Нягледзячы на тое, што ААТ “Кардонная фабрыка “Альхоўка” па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за мінулы год атрымала 240 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку, эканамічнае становішча на прадпрыемстве застаецца складаным. Востра адбіваецца недахоп ўласных абаротных сродкаў для набыцця сыравіны і матэрыялаў. Зношанасць асноўнага тэхналагічнага абсталявання складае 75-90 працэнтаў. Свой уплыў на недастатковы рост аб’ёмаў вытворчасці на гэтым прадпрыемстве аказалі перыядычныя прастоі на ўчастку вытворчасці і перапрацоўкі кардону з-за адсутнасці макулатуры. Валавы выпуск кардону склаў 7065 тон, што ніжэй узроўню папярэдняга года на 8,9 працэнта. Выпуск піламатэрыялаў на прадпрыемстве ўзрос на 12,3 працэнта.   
Магчымасці прадпрыемства па нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці за кошт выпуску кардону абмежаваны. Патрабуецца замена абсталявання, неабходна праводзіць сур’ёзнае тэхнічнае пераўзбраенне. Фінансава-эканамічны стан фабрыкі не дазваляе рэалізаваць сур’ёзныя інвестыцыйныя праекты. Таму кіраўніцтвам прадпрыемства прынята рашэнне аб пашырэнні ўчастка лесанарыхтовак і дрэваапрацоўкі. Для гэтага за кошт інавацыйнага фонду канцэрна “Беллеспаперапрам” набыты новыя тэхнічныя сродкі для павелічэння аб’ёму вывазкі драўніны, адпаведна павялічыцца загрузка вытворчых магутнасцей, з’явіцца магчымасць пашырыць асартымент і павялічыць аб’ём выпускаемай таварнай прадукцыі. Кіраўніцтву фабрыкі на працягу першага паўгоддзя неабходна ўвесці ў эксплуатацыю новы цэх, вырашыць пытанне будаўніцтва сушылкі для паляпшэння якасці прадукцыі дрэваапрацоўкі.
На ААТ “Астравецкі завод “Радыёдэталь” у 2009 годзе тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці склаў 84,9 працэнта пры прагнозе 110. Галоўны накірунак развіцця ў гэтым годзе павінен сканцэнтравацца на ўдасканаленні прадукцыі, мадэрнізацыі ўчастка па вытворчасці вырабаў з бляхі, тэхнічным пераўзбраенні. У 2010 годзе тут прадугледжваецца асвоіць выпуск паштовых скрынак і іншых новых відаў прадукцыі.
Філіял “Камбінат кааператыўнай прамысловасці райспажыўтаварыства” выпусціў тавараў народнага спажывання на суму 7992 мільёны рублёў, тэмп росту склаў 109,6 працэнта пры прагнозе 105,5. Асвоены выпуск паўфабрыкатаў хуткага прыгатавання – куры-грыль, кураняты табака. Асвойваюцца новыя віды хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Аднак пры гэтым знізіліся аб’ёмы вытворчасці асноўных відаў прадукцыі: хлеба і хлебабулачных, кандытарскіх і асобных відаў каўбасных вырабаў. Гэта абумоўлена недастатковым попытам. Для развіцця вытворчай дзейнасці камбінату неабходна пастаянна абнаўляць і пашыраць асартымент выпускаемай прадукцыі, паляпшаць яе таварны выгляд, асвойваць выпуск новых відаў.
Асноўнай задачай прадпрыемстваў у знешняй эканамічнай дзейнасці павінна быць захаванне традыцыйных і асваенне новых замежных рынкаў, актывізацыя маркетынгавых даследаванняў.
За мінулы год на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы прадпрыемствамі і арганізацыямі ўсіх форм уласнасці асвоена 226 мільярдаў рублёў інвестыцый, у тым ліку за кошт росту рэспубліканскага бюджэту – 149552 мільёны рублёў (66,2 працэнта ад агульнай сумы), мясцовых бюджэтаў – 6049 мільёнаў, уласных сродкаў арганізацый – 28127 мільёнаў, крэдытаў банкаў – 35871 мільён, сродкаў насельніцтва – 1976 мільёнаў рублёў. У параўнанні з 2008 годам аб’ём інвестыцый павялічыўся ў супастаўных цэнах больш чым у 2,4 раза.
Рознічны тавараабарот, уключаючы грамадскае харчаванне, цераз усе каналы рэалізацыі ў 2009 годзе ў фактычных цэнах склаў 110165,1 мільёна рублёў, ці 93,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах (прагноз – 115 працэнтаў). Заданне па росту рознічнага таварабароту не забяспечана перш за ўсё за кошт арганізацый, якія маюць ведамасную падпарадкаванасць, у тым ліку: РДУП “Гроднааблнафтапрадукт” – 66,7 працэнта пры прагнозе 125 працэнтаў (мінус 8613,2 мільёна рублёў у дзеючых цэнах); ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” – 69,3 працэнта пры прагнозе 110 працэнтаў (мінус 268,6 мільёна рублёў); ААТ “Лідахлебапрадукт” – 72,4 працэнта пры прагнозе 105 (мінус 31,3 мільёна рублёў). Змянілася і структура рознічнага равараабароту. Удзельная вага харчовых тавараў у аб’ёме рэалізацыі гандлёвых арганізацый у 2009 годзе склала 53,7 працэнта, нехарчовых – 46,3 (у 2008 годзе доля харчовых тавараў складала 47,3 працэнта).
У 2009 годзе ў раёне адкрыта 14 аб’ектаў гандлю агульнай плошчай 956,5 квадратных метра, з іх 7 гандлёвых аб’ектаў – за кошт новага будаўніцтва.
Аднак трэба адзначыць недастатковую работу па насычэнню гандлёвай сеткі неабходнымі насельніцтву таварамі, пашырэнню іх асартыменту. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі неабходна вывучаць пакупніцкі попыт і насычаць гандлёвую сетку канкурэнтаздольным таварам.
За адзінаццаць месяцаў 2009 года ў цэлым па ўсіх галінах эканомікі раёна чысты прыбытак пераўзышоў 11,4 мільярда рублёў, у тым ліку па сельскагаспадарчых арганізацыях ён склаў 9,8 мільярда, ці 85,5 працэнта ўсяго прыбытку. Стратнай застаецца прадукцыя, выпушчаная і рэалізаваная Астравецкім УКПБАН (303 мільёны рублёў).
Дэбіторская запазычанасць па стану на 1 снежня 2009 года павялічылася ў параўнанні з запазычанасцю на 1 студзеня 2009 года на 3081 мільён рублёў і склала 13069 мільёнаў рублёў. Крэдыторская запазычанасць павялічылася на 15728 мільёнаў рублёў і склала на 1 снежня 2009 года 78301 мільён рублёў.

БУДАЎНІЦТВА, ТРАНСПАРТ, СУВЯЗЬ
У мінулым годзе значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ўнеслі арганізацыі будаўнічай галіны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі.
За год было пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 18959 квадратных метраў жылля – 244 кватэры. З іх на вёсцы – 4546 квадратных метраў ці 49 кватэр. Гадавая праграма будаўніцтва выканана на 110 працэнтаў. Сіламі МПМК-158 пабудавана 30 дамоў на вёсцы, 40-кватэрны дом ЖБК-10 і 20-кватэрны дом ЖБК-11. ААТ “БМТ №41” г. Смаргонь пабудаваў у раёне 15 домікаў на вёсцы. Працягваецца будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 800 кароў у Рытані, якая павінна быць здадзена ў эксплуатацыю ў сакавіку.
Распрацаваны агульны план будаўніцтва і капітальнага рамонту раённых аб’ектаў на гэты год. Адным з асноўных яго раздзелаў з’яўляецца будаўніцтва жылля – яго павінна быць уведзена ў эксплуатацыю 23500 квадратных метраў. Плануецца пабудаваць 40-кватэрны жылы дом ЖБК-12, 20-кватэрны дом ЖБК-13, 40 жылых дамоў у сельскай мясцовасці, 3 жылыя дамы для будаўнікоў АЭС агульнай плошчай 13882 квадратныя метры, а таксама 7 дамоў індывідуальных забудоўшчыкаў.
Для нармальнай эксплуатацыі плануемага да ўводу жылля намечана будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры на агульную суму больш за 4 мільярды рублёў (сеткі водазабеспячэння, каналізацыі, электра- і газазабеспячэнне, праезды і пад’езды ў мікрараёнах індывідуальнай забудовы).
Распрацаваны мерапрыемствы і па дарожнаму будаўніцтву. На будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт мясцовых дарог і збудаванняў запланавана 2,18 мільярда рублёў. На ўтрыманне дарожнай сеткі будзе асвоена 1,5 мільярда рублёў.   
Для паспяховага вырашэння гэтых напружаных задач будаўнічаму комплексу раёна неабходна забяспечыць зладжаную работу ўсіх удзельнікаў працэсу: праектантаў, заказчыкаў, падрадчыкаў, упраўлення капітальнага будаўніцтва, банкаў, асаблівую ўвагу пры гэтым надаючы скарачэнню тэрмінаў будаўніцтва, павышэнню прадукцыйнасці працы, забеспячэнню належнай якасці работ, зніжэнню сабекошту.
Прыярытэтнымі накірункамі ў рабоце ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вызначаны наступныя: развіццё дадатковых вытворчасцей; павелічэнне пераліку платных паслуг насельніцтву і арганізацыям; энергазабеспячэнне і энергаэфектыўнасць асноўных і дапаможных вытворчасцей; удасканаленне структуры кіравання і паляпшэнне якасці паслуг, рост прадукцыйнасці працы. РУП ЖКГ у 2009 годзе аказала паслуг і выканала работ на суму 10,2 мільярда рублёў у тым ліку платных паслуг насельніцтву аказана на суму 1,9 мільярда рублёў. Рост да ўзроўню 2008 года склаў 129 працэнтаў у фактычных цэнах і 111 – у супастаўных пры заданні 104,5 працэнта. Прыбытак склаў 263,6 мільёна рублёў, узровень рэнтабельнасці – 2,9 працэнта.
У гэтым годзе РУП ЖКГ неабходна арыентавацца не толькі на выкананне прагнозных паказчыкаў, забеспячэнне якаснай і стабільнай работы, але і вызначаць сваю дзейнасць з улікам перспектывы далейшага развіцця горада і раёна, ствараць дадатковыя вытворчасці, пашыраць спектр паслуг, забяспечваючы тым самым эканамічную ўстойлівасць і стабільнасць прадпрыемстваў. За кошт удзелу ў будаўніцтве аб’ектаў АЭС мяркуецца ў два разы павялічыць аб’ём будаўнічых работ, выконваемых камунальнікамі, і давесці іх выкананне да 3 мільярдаў рублёў. Плануецца пабудаваць вадаводы ад станцыі абезжалезвання і цеплатрасы ад кацельні №1 да першага мікрараёна, усе інжынерныя сеткі пры будаўніцтве жылля, а таксама выкананне розных рамонтных работ.
Далучэнне да ЖКГ базы былога камбіната будаўнічых матэрыялаў дазволіць развіць дадатковыя вытворчасці: будзе працягнуты выпуск бітуміраванай паперы, зроблена наладка і рамонт абсталявання для выпуску парафініраванай паперы і дрэваапрацоўкі, плануецца арганізацыя швейнай вытворчасці. Для аптымізацыі затрат па абслугоўванню аб’ектаў на вёсцы прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі ў паўночнай частцы раёна дадатковага ўчастка – гэта дазволіць больш аператыўна вырашаць задачы па абслугоўванню камунальнай інфраструктуры гэтага рэгіёна і пашырыць пералік паслуг, аказваемых насельніцтву гэтай мясцовасці.
Будзе прадоўжана работа па павелічэнню выкарыстання мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе прадпрыемства. Плануецца ў міжацяпляльны перыяд поўнасцю адмовіцца ад выкарыстання прыроднага газу, а таксама пры не вельмі нізкіх тэмпературах прыкладна на трэць знізіць спажыванне газу ў ацяпляльны перыяд. З мэтай эканоміі паліваэнергетычных рэсурсаў вырашаецца пытанне пераводу кацельні №1 на павышаныя параметры цепланосьбіту.
Асноўным прадпрыемствам на рынку транспартных паслуг раёна з’яўляецца аўтамабільны парк №4. Яго даходы ад грузавых і пасажырскіх перавозак у 2009 годзе склалі 2520 мільёнаў рублёў, ці 119 працэнтаў да 2008 года. Да 90 працэнтаў грузавых аўтамабіляў-самазвалаў заняты на будаўніцтве дарог і пад’язных шляхоў для АЭС. Па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў мінулым годзе прадпрыемства спрацавала без страт, чысты прыбытак склаў 113 мільёнаў.
Асноўнымі напрамкамі развіцця аўтапарка ў 2010 годзе стане абнаўленне рухомага саставу грузавой і пасажырскіх калон; рэканструкцыя і рамонт існуючай вытворчай базы.
Сур’ёзныя задачы стаяць у гэтым годзе перад энергазабяспечваючымі арганізацыямі, у асаблівасці па будаўніцтву электрычных сетак. Па праграме адраджэння і развіцця вёскі, а таксама на аб’ектах аграгарадка “Страчанка” прадугледжваецца рэканструяваць і пабудаваць 7,8 кіламетра электрычных сетак на агульную суму 373 мільёны рублёў. На будаўніцтве аб’ектаў АЭС (піянерная вытворчая база на станцыі Гудагай, будаўніцтва электычных сетак па мікрараёну №1) з прыцягненнем падрадных арганізацый “Гроднаэнерга” плануецца пабудаваць электрычныя сеткі працягласцю 21,3 кіламетра коштам 1,1 мільярда рублёў і пабудаваць яшчэ адзін размеркавальны пункт коштам каля 5 мільярдаў рублёў.
Вытворчым упраўленнем “Астравецрайгаз” у цэлым выконваюцца ўскладзеныя на яго задачы па забеспячэнню арганізацый і насельніцтва газам. У мінулым годзе рэалізавана 7,4 мільёна кубаметраў прыроднага газу, што склала 105,1 працэнта да ўзроўню папярэдняга года. Спажыванне насельніцтвам прыроднага газу павялічылася на 13,8 працэнта, і складае 44,5 працэнта ў агульным аб’ёме спажывання. Пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю 10 кіламетраў газаправодаў усіх катэгорый, будаўніцтва якіх ажыццяўлялася за кошт розных крыніц фінансавання.
У бягучым годзе плануецца будаўніцтва новых газавых сетак працягласцю 2,2 кіламетра для газіфікацыі новага жылля на вёсцы, а таксама 2,6 кіламетра для газіфікацыі ўжо эксплуатуемага жылога фонду.
Астравецкім РУЭС па дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі асвоена 1,9 мільярда рублёў, якія ў асноўным пайшлі на тэлефанізацыю аграгарадкоў. У 2010 годзе плануецца замена і мадэрнізацыя сродкаў сувязі ў вёсках Рымдзюны, Страча, Масцяны, Спонды, Чэхі і ў г.п. Астравец.
Забяспечваюць выкананне сацыяльных стандартаў і рост платных паслуг насельніцтву прадпрыемствы паштовай сувязі. Адноўлены падпісныя тыражы на перыядычныя выданні. Для вырашэння пастаўленых на 2010 год перад раённым вузлом паштовай сувязі першаступенных задач плануецца пашырыць сетку дылерскіх пунктаў мабільных аператараў і павялічыць колькасць нетрадыцыйных паслуг.

САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА
У мінулым годзе дасягнуты пэўныя вынікі і ў сацыяльнай сферы.
З улікам дэмаграфічнай сітуацыі ў структуры адукацыі дзейнічаюць 40 устаноў і падраздзяленняў, у тым ліку адна гімназія, 9 сярэдніх і 3 базавыя школы, 5 вучэбных педагагічных комплексаў (сад-школа), 2 цэнтры развіцця дзіцяці і 10 дзіцячых садкоў. Істотна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база. Са сродкаў раённага бюджэту набыта мэблі і абсталявання на суму 48,5 мільёна рублёў. На правядзенне рамонтаў ва ўстановах адукацыі – харчблока №1 г.п. Астравец, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1, вучэбна-педагагічнага комплексу “Рытаньскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”, Дайлідскай сярэдняй школы, Палушскага дзіцячага сада зрасходавана 765 мільёнаў рублёў. У бягучым годзе аддзелу адукацыі неабходна прадоўжыць работу па развіццю матэрыяльнай базы з улікам перспектыў развіцця раёна ў сувязі з будаўніцтвам АЭС.
У сетцы ўстаноў культуры не адбылося за апошні год істотных змяненняў. На высокім арганізацыйным і прафесійным узроўні прайшлі конкурсная праграма “Дзве зоркі”, рэгіянальны фестываль-конкурс народнай песні “Песні памежжа”, творчы вечар Дануты Блашкевіч, свята вуліцы Валадарскага. Работнікамі бібліятэк праводзіцца работа з чытачамі па асветніцкіх, выхаваўчых, культурных і інфармацыйных накірунках.
У гэтым годзе аддзелу культуры неабходна прадоўжыць работу па аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры з улікам колькасці жыхароў, іх кадравага ўмацавання ў цэнтральных сядзібах аграгардкоў, пашырэнню аб’ёмаў і спектра аказваемых насельніцтву паслуг, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы. Патрабуе завяршэння рамонт Міхалішкаўскага сельскага Дома культуры.

Наяўная сетка медыцынскіх устаноў і існуючыя кадры дазваляюць вырашаць асноўныя задачы, што стаяць перад раённай сістэмай аховы здароўя па забеспячэнню даступнай і якаснай медыцынскай дапамогі ўсім слаям насельніцтва. Для аказання медыцынскай дапамогі жыхарам раёна ў 2009 годзе са сродкаў раённага бюджэту было выдзелена 8,7 мільярда рублёў. Фінансаванне ў разліку на аднаго жыхара склала 353 рублі пры планавым паказчыку 318. У 2009 годзе праведзена бягучых рамонтаў на суму 392,1 мільёна рублёў, у тым ліку адрамантаваны ўнутраныя памяшканні цэнтральнай раённай бальніцы – хірургічнае аддзяленне, аддзяленне “Хуткай медыцынскай дапамогі”, распачаты рамонт паліклінікі і дзіцячай кансультацыі. Праведзены рамонт сістэмы ацяплення ў Міхалішкаўскай сельскай участковай бальніцы, Палушскім, Дайлідскім, Рытаньскім ФАПах. Медыцынскага абсталявання ў мінулым годзе набыта на суму 289,1 мільёна рублёў, з іх за кошт раённага бюджэту – 79,6 мільёна, Гродзенскага аблвыканкама – 87,1 мільёна, міністэрства аховы здароўя – 117,2 мільёна, пазабюджэтных сродкаў цэнтральнай раённай бальніцы – 14,3 мільёна рублёў.

Асноўным напрамкам дзейнасці ўстановы аховы здароўя з’яўляецца выкананне дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі. За 2009 год у раёне нарадзілася 289 дзяцей, што на 4 больш, чым за 2008 год. Памерла 499 чалавек, што на 66 больш, чым у папярэднім годзе. Натуральны прырост насельніцтва застаецца адмоўным. У структуры смяротнасці першае месца займае смяротнасць ад хвароб органаў кровазвароту – 56,1 працэнта, на другім месцы – траўмы і атручванні – 10 працэнтаў, на трэцім – старасць – 9,8 працэнта. Смяротнасць ад новаўтварэнняў складае 9 працэнтаў, хвароб органаў дыхання – 5,6 працэнта.
У бягучым годзе ўстанове аховы здароўя неабходна забяспечыць станоўчую дынаміку медыкадэмаграфічных паказчыкаў, распрацаваць мерапрыемствы па эканоміі сродкаў на набыццё медыкаментаў, харчаванне, энергазберажэнне, выпрацаваць план развіцця з улікам будаўніцтва АЭС.
Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва праводзіцца планамерная работа па пытаннях сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння. У 2009 годзе затраты на выплату пенсій склалі 34 мільярды рублёў. Сярэдні памер працоўнай пенсіі па ўзросту – 458,5 тысячы рублёў (у 2008 годзе – 363,2 тысячы).
У мінулым годзе за прызначэннем адраснай сацыяльнай дапамогі звярнулася 414 чалавек (у 2008 годзе – 693), дапамога была прызначана 401. Затраты склалі 195,4 мільёна рублёў. Бесплатнае харчаванне для дзяцей першых двух гадоў жыцця было прызначана 359 сем’ям на 373 дзіцяці на суму 339,4 мільёна рублёў.
Органамі сацыяльнай абароны праводзіцца работа з адзінокімі пенсіянерамі і інвалідамі, якіх у раёне 3747 чалавек. На надомным абслугоўванні ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання знаходзяцца 564 састарэлыя. Амаль у 2 разы павялічылася колькасць платных паслуг, аказаных насельніцтву работнікамі цэнтра.
У бягучым годзе, калі мы будзем святкаваць 65-ю гадавіну Вялікай Перамогі, неабходна прадоўжыць работу па аказанню дапамогі ветэранам працы, сем’ям загінуўшых, адзінокім састарэлым.
Мэтанакіравана праводзіцца работа па стварэнню ўмоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам. На гэтыя мэты было зрасходавана 850 мільёнаў рублёў. Завершана рэканструкцыя спартыўнай залы ў Астраўцы. Пачаты работы па абуладкаванню гарадскога стадыёна. У бягучым годзе аддзелу па фізічнай культуры, спорту і турызму неабходна больш актыўна аказваць турыстычныя паслугі. Праведзеная ў мінулым годзе арганізацыйная работа ў гэтым накірунку адкрывае вялікія магчымасці і перспектывы. Неабходна завяршыць рамонт будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. У 2010 годзе асаблівыя намаганні трэба накіраваць на недапушчэнне росту падлеткавай злачыннасці, што магчыма толькі ў выніку цеснага ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых.
У раёне праводзіцца сістэмная работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Асновай яе з’яўляецца раённая праграма «Моладзь Астравеччыны” на 2007 – 2010 гады. У 2009 годзе на яе рэалізацыю было зрасходавана 14,1 мільёна рублёў. Маладзёжная палітыка застаецца сярод прыярытэтаў дзейнасці і ў бягучым годзе.
Планава праводзіцца ідэалагічная работа з насельніцтвам. Вялікая інфармацыйна-растлумачальная работа праведзена ў сувязі з будаўніцтвам у раёне атамнай электрастанцыі. На высокім ідэалагічным узроўні праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленню Рэспублікі Беларусь і Астравецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-годдзю ўтварэння Астравецкага раёна. У гэтым годзе аддзелу ідэалагічнай работы неабходна сканцэнтраваць увагу на ідэалагічным забеспячэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, дастойнай сустрэчы 65-годдзя Вялікай Перамогі, Года якасці.
У бягучым годзе раёну належыць вырашаць яшчэ больш напружаныя задачы. Неабходна захаваць станоўчую дынаміку развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі, стварыць неабходныя ўмовы і забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў. Райвыканкаму і яго службам трэба вырашаць многія пытанні арганізацыйнага і практычнага характару па забеспячэнню будаўніцтва АЭС і інфраструктуры. Рэалізацыя гэтых задач патрабуе ад выканаўчай улады, кіраўнікоў усіх узроўняў максімальнай аддачы, мабілізацыі і правільнага расходавання фінансавых і матэрыяльных сродкаў, захавання дысцыпліны, адказнасці за даручаную справу.У гэтым годзе ставіцца задача атрымаць валавы збор збожжа не менш за 79 тысяч тон у вазе пасля дапрацоўкі. Для гэтага будзе пасеяна больш за 18 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур па інтэнсіўнай тэхналогіі з прымяненнем новых высокаўраджайных сартоў. Аптымізацыяй структуры пасяўных плошчаў прадугледжваецца павелічэнне ўдзельнай вагі азімых культур, як найбольш стабільных па прадуктыўнасці і ў меншай ступені залежных ад неспрыяльных умоў надвор’я. Для стварэння асновы пад будучы ўраджай плануецца ўнесці ў глебу не менш 442 тысячы тон арганічных і 8,9 тысячы тон мінеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве, у тым ліку 3,6 – азотных, 1,5 – фосфарных, 3,7 – калійных.   Наяўная сетка медыцынскіх устаноў і існуючыя кадры дазваляюць вырашаць асноўныя задачы, што стаяць перад раённай сістэмай аховы здароўя па забеспячэнню даступнай і якаснай медыцынскай дапамогі ўсім слаям насельніцтва. Для аказання медыцынскай дапамогі жыхарам раёна ў 2009 годзе са сродкаў раённага бюджэту было выдзелена 8,7 мільярда рублёў. Фінансаванне ў разліку на аднаго жыхара склала 353 рублі пры планавым паказчыку 318. У 2009 годзе праведзена бягучых рамонтаў на суму 392,1 мільёна рублёў, у тым ліку адрамантаваны ўнутраныя памяшканні цэнтральнай раённай бальніцы – хірургічнае аддзяленне, аддзяленне “Хуткай медыцынскай дапамогі”, распачаты рамонт паліклінікі і дзіцячай кансультацыі. Праведзены рамонт сістэмы ацяплення ў Міхалішкаўскай сельскай участковай бальніцы, Палушскім, Дайлідскім, Рытаньскім ФАПах. Медыцынскага абсталявання ў мінулым годзе набыта на суму 289,1 мільёна рублёў, з іх за кошт раённага бюджэту – 79,6 мільёна, Гродзенскага аблвыканкама – 87,1 мільёна, міністэрства аховы здароўя – 117,2 мільёна, пазабюджэтных сродкаў цэнтральнай раённай бальніцы – 14,3 мільёна рублёў.