Вопыт - справа нажыўная

Суседзяў з блізкага і далёкага замежжа даўно цікавіць вопыт работы нашага лясгаса. Вось і нядаўна на чарговую сустрэчу ў рамках прыгранічнага супрацоўніцтва ў Астравец прыязджала польская дэлегацыя ў складзе намесніка Беластоцкага лесаўпарадкавання Марэка Кшэчка, інспектара па нагляду Мікалая Хлябіча, намесніка рэгіянальнай дырэкцыі лясоў Ольштынскага ваяводства Паўла Артыха і намесніка рэгіянальнай дырэкцыі лясоў Беластоцкага ваяводства Марэка Маслава.

З беларускага боку на гэтай важнай сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар Гродзенскага ДВЛГА Уладзімір Дзмітрыевіч Семянюк, дырэктары Гродзенскага, Дзятлаўскага, Навагрудскага лясгасаў. Астравецкае ДЛГУ прадстаўляў дырэктар Рыгор Мечыслававіч Доўгі.
За чатыры дні польскія госці пабывалі на экскурсіі ў Гродне, пазнаёміліся з планамі развіцця рэгіёна Аўгустоўскага канала ў зоне Сапоцкінскага і Аўгустоўскага лясніцтваў.
У Дзятлаўскім лясгасе калегам з суседняй краіны паказалі, як рэалізуецца праграма па выкарыстанню альтэрнатыўных відаў паліва і як наладжана тут перапрацоўка драўніны, у Навагрудскім іх зацікавілі аб’ёкты паступовай высечкі лесу. У рамках культурнай праграмы для гасцей была арганізавана экскурсія ў Мірскі замак.
У Астравецкім лясгасе паважаную дэлегацыю прыемна ўразілі паляўнічы домік і вальеры для ўтрымання высакароднага аленя і лані, а таксама выкарыстанне перадавых тэхналогій ў перапрацоўцы драўніны.
Хочацца спадзявацца, што ўсё ўбачанае пойдзе на карысць не толькі замежным візіцёрам, а ўсім удзельнікам сустрэчы.
Суседзяў з блізкага і далёкага замежжа даўно цікавіць вопыт работы нашага лясгаса. Вось і нядаўна на чарговую сустрэчу ў рамках прыгранічнага супрацоўніцтва ў Астравец прыязджала польская дэлегацыя ў складзе намесніка Беластоцкага лесаўпарадкавання Марэка Кшэчка, інспектара па нагляду Мікалая Хлябіча, намесніка рэгіянальнай дырэкцыі лясоў Ольштынскага ваяводства Паўла Артыха і намесніка рэгіянальнай дырэкцыі лясоў Беластоцкага ваяводства Марэка Маслава.

Пётр КРУПЕНЬЧЫК,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце
ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.