Власть

11:46 / 08.06.2010

Аб тым, што хвалюе: кампетэнтна, з першакрыніц

“Прамая лінія” са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам пачалася задоўга да вызначанага дня і часу: пытанні кіраўніку раённай вертыкалі паступалі на сайт “Астравецкай праўды”, у тэлефонных званках, людзі прыходзілі ў рэдакцыю асабіста, каб расказаць пра тое, што іх найбольш хвалюе. Усе пытанні падчас “Прамой лініі” былі перададзены старшыні... Читать далее

11:43 / 25.05.2010

Новыя кіраўнікі ўзначалілі органы мясцовай улады

На выбарах у мясцовыя Саветы былі абраны новыя склады не толькі абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, але і сельскіх. Нядаўна прайшлі арганізацыйныя сесіі ўсіх дзевяці новаабраных сельскіх Саветаў раёна, на якіх абраны іх старшыні.
Такім чынам, старшынёй Астравецкага сельскага Савета на чарговы тэрмін дэпутаты абралі Віктара Іванавіча Ермака, Гудагайскі Савет зноў... Читать далее

13:58 / 18.05.2010

Увага: “Прамая лінія” са старшынёй райвыканкама

4

26 мая адбылася “Прамая лінія” чытачоў “Астравецкай праўды” са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам, падчас якой можна было задаць кіраўніку раённай вертыкалі хвалюючыя пытанні на любыя тэмы, што тычацца жыцця раёна.
Падрабязную інфармацыю чытайце ў бліжэйшых нумарах "Астравецкай праўды". Читать далее

10:03 / 16.05.2010

Абраны новы старшыня раённага Савета дэпутатаў

12 мая адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. На яе былі запрошаны, акрамя дэпутатаў раённага Савета, члены райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў раённага выканаўчага камітэта. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Мікалаевіч Навумовіч і старшыня раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч... Читать далее

14:40 / 04.05.2010

Клопат пра ветэранаў

Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто абараняў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы і светлае, бясхмарнае жыццё нашчадкаў, засталося няшмат і з кожным днём іх шэрагі радзеюць — гады, хваробы, колішнія раненні і кантузіі, нялёгкае пасляваеннае жыццё накладваюць свой адбітак…
Сёння ў Астравецкім раёне засталося ў жывых толькі 35 ветэранаў вайны. І... Читать далее

11:45 / 30.04.2010

Крэдыт даверу апраўдалі. Так трымаць і надалей!

Чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў, якое прайшло ў красавіку, было асаблівым: закончыўся чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў дзеючага прэзідыума гэтай грамадскай арганізацыі і яго старшыні, і надышоў час чарговай выбарчай кампаніі. Да таго ж савет кіраўнікоў адзначаў першы сур’ёзны юбілей сваёй дзейнасці – ён быў створаны дзесяць гадоў назад.
Але значнасць моманту не збіла... Читать далее

10:20 / 30.04.2010

Намеснік старшыні райвыканкама атрымаў узнагароду

Нядаўна Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў узнагародзіў намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Віктара Збігневіча Свілу Ганаровай граматай за граматную арганізацыю і ўмелае кіраўніцтва работай прызыўной камісіі Астравецкага раёна і арганізацыю работы па патрыятычнаму выхаванню моладзі і ўвекавечванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.
Віншуем Віктар Збігневіча з узнагародай і жадаем яму далейшых поспехаў... Читать далее

07:57 / 30.04.2010

Старшыня Савета дэпутатаў падала ў адстаўку

25 красавіка адбыліся выбары дэпутатаў мясцовага Савета 26-га склікання. А напярэдадні, 23 красавіка, сабраліся на сваю апошнюю сесію дэпутаты раённага Савета 25-га склікання.
На парадку дня было толькі два пытанні. Па просьбе начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Я.В. Кірэевай дэпутаты сваім рашэннем зацвердзілі справаздачу аб выканні раённага бюджэту 2009 года.
Затым чарга дайшла... Читать далее

15:51 / 27.04.2010

Спіс дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 26 склікання

1

Барташэвіч Валерый Вацлававіч, нарадзіўся 20 ліпеня 1963 года, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама, беспартыйны, Гозская выбарчая акруга № 15, агульная колькасць выбаршчыкаў па акрузе – 630, колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, – 579, колькасць галасоў, пададзеных за кандыдата ў дэпутаты, – 457, колькасць галасоў,... Читать далее

15:09 / 27.04.2010

Галасуем за будучыню!

У мінулую нядзелю ў нашай краіне прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў – абласных, гарадскіх, раённых, cельскіх. Актыўны ўдзел у іх прынялі выбаршчыкі Астравецкага раёна.
У цэлым па раёну ў спісы для галасавання было ўнесена 18152 прозвішчы выбаршчыкаў. Удзел у галасаванні прыняло 16146 чалавек. Прычым 5498 з іх скарысталі прадастаўленае выбарчым Кодэксам... Читать далее