Как проходили выборы Президента на Островетчине

голосование11 кастрычніка ў нашай краіне прайшлі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Як гэта адбывалася на Астравеччыне – у фотарэпартажы «АП»

Не першы раз мне даводзіцца быць наглядальнікам падчас выбараў, аднак кожны раз гэта важная і сур'ёзная справа: ты прадстаўляеш тое ці іншае грамадскае аб'яднанне, “выступаеш” не ад свайго імя, а ад усіх сваіх паплечнікаў, якія ўпэўнены, што пад тваім наглядам выбары пройдуць так, як таго патрабуе заканадаўства.
голосование1Гэта вельмі адказна, але і цікава. Па-першае, ты адчуваеш сябе ў самай гушчы тых падзей, якія адбываюцца па ўсёй краіне, – а пачынаецца ўсё з моманту адкрыцця выбарчых участкаў для датэрміновага галасавання. І людзі прыходзілі: хтосьці спецыяльна выбраўся, каб “потым не стаяць у чарзе”, нехта выйшаў у горад па справах, а па дарозе завярнуў на выбарчы ўчастак, а кагосьці ў дзень выбараў не будзе на месцы… Але ўсе пяць дзён датэрміновага галасавання людзі ішлі, спакойна, хутка і ўпэўнена рабілі свой выбар – і віншавалі адзін аднаго і членаў камісіі з надыходзячым святам – 11 кастрычніка.
– Як ваш настрой? – з такім пытаннем, паціраючы рукі, звярнуўся адзін з выбаршчыкаў да ўсіх прысутных на ўчастку.
І атрымаў адказ:
– Выдатны, як і ў вас!
голосование2Але сапраўды святочны дзень наступіў з ранку ў нядзелю: з васьмі гадзін раніцы на выбарчыя ўчасткі пацягнуліся людзі – прыгожа апранутыя, па аднаму і цэлымі сем'ямі, і не “за хлебам”, а спецыяльна – каб зрабіць свой выбар дзеля мірнага жыцця нашай квітнеючай Беларусі.
Адны, прывітаўшыся, хуценька падыходзілі да членаў камісіі, ставілі свой подпіс і напраўляліся ў кабінку для галасавання. Другія шчыра віталіся і віншавалі ўсіх са святам – ад гэтых простых слоў, якія ішлі ад душы і сэрца незнаёмых табе людзей, станавілася так лёгка, цёпла і ўтульна! І ўзнікла ўпэўненасць, што мы, шчырыя, спагадлівыя і мірныя беларусы, якія клапоцяцца аб сваёй роднай зямлі і дбаюць пра сваю будучыню, абавязкова зробім правільны выбар. Я глядзела ў светлыя і радасныя вочы выбаршчыкаў – сталых, якія разумелі, што з іх удзелам ствараецца новая гісторыя нашай краіны, і маладых, якія ўжо цяпер адчувалі ўсю важнасць гэтага моманту, – і верыла, што ўсё ў нас будзе добра, бо і ў краіне, дзе жывуць такія працавітыя і адданыя сваёй Радзіме людзі, не можа быць іначай.
голосование3…На гадзінніку роўна дваццаць гадзін. Пачынаецца падлік галасоў, і гэта як для членаў камісіі, так і для наглядальнікаў – вельмі адказны момант. Акрамя таго, мы таксама грамадзяне сваёй краіны, мы таксама чакаем вынікаў галасавання, мы таксама хварэем за тое, якім курсам пойдзе Беларусь у залежнасці ад таго, хто стане яе капітанам на бліжэйшыя пяць гадоў.
Цішыня і поўная канцэнтрацыя кожнага члена камісіі, толькі напружана шапацяць пад іх умелымі пальцамі бланкі з “птушачкамі”, якія хуценька “пералятаюць” у патрэбны стос…
І раптам становіцца зразумела: усё, што было зроблена сёння, было дзеля нашай краіны, мірнага і шчаслівага жыцця нашых дзяцей і ўнукаў.
Як пажадала адна незнаёмая, але такая блізкая нам сваёй любоўю да роднага краю жанчына: “Шчасця Беларусі!”

голосование4

голосование4-1

голосование4-2

голосование5


голосование6

голосование7

------------------------------
Вольга ХАЦЯНОВІЧ.
Фота В.ХАЦЯНОВІЧ, А. ЯРАШЭВІЧ, А. ПАМЕЦЬКІ, А. МАЛЬШЭЎСКАГА, Н. СІВЕЦ.