Изменение сроков приватизации жилья не планируется
Змяненне тэрмінаў прыватызацыі грамадзянамі жылых памяшканняў
дзяржаўнага жылфонду не плануецца.
«Устаноўлены тэрмін завяршэння працэдуры прыватызацыі – 1 ліпеня 2016 года. Змяненне тэрмінаў прыватызацыі грамадзянамі жылых памяшканняў дзяржаўнага жылфонду не плануецца», – адзначыў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла.
«Наша міністэрства распрацавала план мерапрыемстваў, звязаных з завяршэннем працэдуры прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду. У адпаведнасці з ім арганізацыі абавязаны забяспечыць прыём дакументаў у будныя і выхадныя дні да 20.00, а ў апошні тыдзень месяца, з 27 па 30 чэрвеня ўключна, – з 6.00 да 24.00», – падкрэсліў ён.
Прыватызацыя жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў Беларусі ажыццяўляецца на працягу 24 гадоў і абсалютная большасць наймальнікаў дзяржаўных жылых памяшканняў прынялі ўжо для сябе рашэнні адносна статусу займаемых кватэр.
Паводле матэрыялаў БелТА
