Завершился районный чемпионат по волейболу

Гервяцкая каманда валейбалістаў стала пераможцам на раённым чэмпіянаце па валейболе, які праходзіў у сакавіку.

Спачатку на ўдзел у спаборніцтве падалі заяўку сем каманд. Аднак па нейкіх прычынах валейбалісты раённага аддзела ўнутраных спраў так і не змаглі паўдзельнічаць. Таму за права называцца лепшымі валейбалістамі раёна змагаліся шэсць каманд: раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, СВК “Гудагай”, “Янвесттранс”, Міхалішкаўская СШ, цэнтральная раённая бальніца, СВК “Гервяты”.
Гульні праходзілі кожную нядзелю ў Астравецкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт”. Пасля серыі сустрэч вызначыліся пераможцы спаборніцтва. Чэмпіёнам, прычым датэрмінова, стала каманда СВК “Гервяты” пад кіраўніцтвам першага намесніка райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага, якая выйграла ўсе гульні. На другім месцы – валейбалісты раённай бальніцы. Трэцяй стала каманда з Міхалішкаўскай СШ. На чацвёртым месцы – “Янвесттранс”, на пятым – СВК “Гудагай”, на шостым – РАНС.
Пераможцы і прызёры чэмпіянату атрымалі кубкі і прызы ад аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта sportivnoe-obozrenie.ru.