Запиши ребёнка в спортивную школу

Пытанне, якім відам спорту заняцца, рана ці позна ўстае перад школьнікамі і іх бацькамі. «Дзе гэта можна зрабіць у Астраўцы?» – пыталася маці, якая патэлефанавала ў рэдакцыю газеты «Астравецкая праўда».

За адказам мы звярнуліся да метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама Марыі Іосіфаўны Сінкевіч.

– У нашым раёне працуе дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, на базе якой арганізаваны дзве секцыі: легкая атлетыка, займацца ў якой могуць школьнікі з 9 гадоў, і секцыя па боксе, у якую прымаюцца дзеці з 10 гадоў. Заняткі ў гэтых секцыях праходзяць на бесплатнай аснове.
Дарэчы, на працягу верасня ў раёне праходзіць акцыя «Запішы дзіця ў спартыўную школу». Гэта значыць, што любы жадаючы можа наведаць Астравецкую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, пазнаёміцца тут з  лепшымі спартсменамі нашага раёна і з трэнерамі, якія працуюць са школьнікамі.
Больш падрабязную інфармацыю па рабоце секцый можна атрымаць у Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе па адрасе: вул. Ленінская, 4 ці па тэлефоне 21-1-86.