Юные волейболисты района заняли третье место
На фінальных абласных спаборніцтвах па дзіцячым валейболе “Каласок” сярод вучняў сельскіх школ 1997-1999 гадоў нараджэння, якія праходзілі ў Лідзе, зборная каманда Астравецкага раёна заняла 3 месца.За валейбольную каманду выступалі вучні Спондаўскай СШ, Міхалішкаўскай СШ, Варнянскага НПК і Гудагайскай СШ.
Дарога да трэцяга месца ляжала праз перамогу на занальных спаборніцтвах, якія праходзілі ў нашым раёне. Астравецкія валейбалісты не пакінулі шансаў паcпрабаваць свае сілы на абласных спаборніцтвах камандам з Ашмянаў, Смаргоні і Іўя.
На працягу двух дзён нашы рабяты жылі валейболам. Пад націскам астравецкіх юнакоў не ўстаялі гаспадары пляцоўкі, лідчане, а з дзятлаўскімі валейбалістамі давялося пазмагацца. На жаль, наша каманда саступіла з лікам 1:2. Мацнейшай за нашых валейбалістаў аказалася і каманда з Абухава, якая прадстаўляла Гродзенскі раён. Аднак зборная астравецкая каманда перамагла спартсменаў з Ваўкавыска з лікам 2:1.
Трэнер Валерый Часлававіч Перка задаволены вынікам, а юныя валейбалісты - трэцім месцам на абласным першынстве.
Фота з сайта prognozist.ru.