Юные островецкие футболисты заняли второе и третье места на республиканском турнире

Другое і трэцяе месцы занялі каманды юных футбалістаў Астравеччыны на адкрытым рэспубліканскім турніры па футболе Гран-пры – “Залатая восень-2014”, які прайшоў у Мінску.

Акрамя нашых футбалістаў, у спаборніцтве ўдзельнічалі мінскія каманды “Стымул” і “Славянін”, ФК “Заслаўль” і каманда “СКІНА” з г. Чашнікі Віцебскай вобласці.
Каманды-ўдзельніцы прадэманстравалі добрую і цікавую гульню. Таму турнір атрымаўся відовішчным, дзе кожная каманда магла не толькі прадэманстраваць сваё майстэрства, але і нечаму павучыцца ў сапернікаў.
Астравецкія ўдзельнікі 2001-02 гадоў нараджэння ў выніку занялі другое месца, уступіўшы ў фінале камандзе “СКІНА” з лікам 2:3.
А нашы юнакі 1999-2000 гадоў нараджэння набралі, як і каманды “Стымул” і “СКІНА”, па 5 ачкоў, аднак саступілі сапернікам у серыі пенальці і занялі трэцяе месца.
Дадому астраўчане вярнуліся з дыпломамі ІІ і ІІІ ступені, сярэбранымі і бронзавымі медалямі, а таксама прыгожымі кубкамі. Акрамя гэтага, рабяты атрымалі запрашэнне паўдзельнічаць у наступным  рэспубліканскім турніры, які пройдзе ў снежні ў Мінскім футбольным манежы.
Рабяты на чале з трэнерам К.Л. Бабічам выказваюць падзяку старшыні райвыканкама А.Д. Кавальку, яго намесніку В.З. Свілу і намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Н.В. Баніцэвіч за аказаную дапамогу і прадстаўлены транспарт.


------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.