Юные островецкие футболисты стали серебряными призёрами

6
Нягледзячы на каляндарную зіму, юныя астравецкія футбалісты працягваюць гуляць – і дабіваюцца добрых вынікаў. З адкрытага кубка, які праводзіла грамадскае аб’яднанне “Ліга дзіцячага футбола” сярод удзельнікаў 2001-02 гадоў нараджэння, яны вярнуліся сярэбранымі прызёрамі.


У гэтым годзе нашы рабяты, выхаванцы трэнера Казіміра Бабіча, сем разоў удзельнічалі ў спаборніцтвах, якія праводзіць ГА “Ліга дзіцячага футбола”. І фінальны акорд 2014 года атрымаўся паспяховым – юныя футбалісты сталі сярэбранымі прызёрамі адкрытага кубка па футболе, уступіўшы толькі камандзе з Віцебскай вобласці.

Акрамя гэтага, па выніках года астравецкая каманда заняла трэцяе агульнакаманднае месца, а Казімір Бабіч быў прызнаны лепшым трэнерам 2014 года і ўзнагароджаны спецыяльным кубкам. Праўда, як прызнаецца Казімір Леанардавіч, радасць крыху азмрочваецца тым, што надышла зіма і трэніравацца на вуліцы ўжо немагчыма, а спартыўнай залы для футбола ў астраўчан няма.


---------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.