Юные островецкие футболисты одержали победу над ошмянцами

У Ашмянах адбылася таварыская сустрэча па міні-футболе паміж астравецкай камандай “Змена”, якую трэніруе К.Л. Бабіч, і ашмянскімі футбалістамі.

Каманды гулялі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 2002-2004 і 2000-2001 гадоў нараджэння. Першымі на поле выйшлі малодшыя футбалісты. І літаральна адразу закруцілася інтрыга. Спачатку астраўчане вялі 2:0, затым гаспадары не толькі зраўнялі лік, але і вырваліся наперад. Гульня трымала ў напружанні, вострыя сітуацыі ўзнікалі то ля адных, то ля другіх варот. І вось на апошняй хвіліне першага тайма наш ігрок Герман Куцько зраўняў лік 3:3.

Другі тайм таксама прынёс нямала цікавых момантаў. Апошнія хвіліны матча – а лік на табло нічыйны 6:6. І зноў літаральна перад фінальным свістком пераможны і свой чацвёрты гол забівае Герман Куцько. Такім  чынам, астраўчане святкавалі перамогу, а Герман быў прызнаны лепшым іграком.

Матч паміж футбалістамі 2000-2001 гадоў нараджэння таксама трымаў у напружанні. Спачатку гульня ішла “мяч у мяч”. А затым астраўчане ўсё ж разгуляліся і вырваліся наперад. Чаго толькі быў варты хет-трык у выкананні капітана каманды Максіма Локцева! Але сапернікі не заставаліся ў даўгу – і варатару астраўчан Аляксандру Беліку нярэдка прыходзілася выручаць каманду. У выніку з лікам 7:3 – выйгралі нашы футбалісты.

--------------------------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.