Юные футболисты Островетчины завоевали "бронзу" на соревнованиях по футболу "Кожаный мяч"

З бронзавымі медалямі вярнуліся з абласных занальных спаборніцтваў па футболе “Скураны мяч”, якія праходзілі ў Смаргоні, юныя футбалісты Астравеччыны.


Удзел у занальных спаборніцтвах прынялі каманды з Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага і Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Юныя футбалісты прыехалі ў Смаргонь не толькі для таго, каб прадэманстраваць байцоўскі характар, якасную падрыхтоўку і ўменне трапна пасылаць мяч у вароты, але і для пераймання вопыту.

– Гульня была напружанай, – расказаў футбаліст каманды Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якая абараняла гонар нашага раёна на Смаргоншчыне, Іван Грыцкевіч. – У нас была магчымасць не толькі пагуляць, але і паназіраць за тым, як гуляюць іншыя каманды, і, адпаведна, набыць новы вопыт, які, упэўнены, у будучым дапаможа гуляць лепш.

У выніку напружанай барацьбы каманда Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якую трэніруе Андрэй Страцэўскі, заняла на спаборніцтве трэцяе месца і вярнулася дамоў з бронзавымі медалямі.