Юные боксёры Островетчины успешно выступили на первенстве Беларуси

Чацвёрка нашых юных баксёраў годна выступіла на першынстве Беларусі сярод юніёраў 1998-1999 гадоў нараджэння.

Мікіта Ромаш, кандыдат у майстры спорту, вагавая катэгорыя да 48 кілаграмаў, удар за ўдарам, бой за боем упэўнена і па-майстэрску ішоў да перамогі. І ў выніку дасягнуў сваёй мэты – залаты медаль першынства Беларусі папоўніў калекцыю яго ўзнагарод.
Бліскучыя баі дэманстраваў і кандыдат у майстры спорту Марк Маргуж, вагавая катэгорыя да 57 кілаграмаў. Чатыры паядынкі – чатыры перамогі – і заслужанае званне першага і лепшага ў рэспубліцы.
Дзмітрый Хадорскі, першы дарослы разрад, вагавая катэгорыя да 66 кілаграмаў, правёў добры бой і заняў трэцяе месца.
Кандыдат у майстры спорту Арцём Рагавенка, вагавая катэгорыя да 52 кілаграмаў, правёў добрыя баі, аднак прызавога месца не заняў. У гэты дзень юнаку крыху не хапіла ўпэўненасці ў сваіх сілах і напорыстасці, якія ён звычайна дэманструе на рынгу. Дарэчы, астраўчанін уступіў баксёру з Бабруйска, які ў выніку стаў сярэбраным прызёрам.


------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ
.