Юная островчанка вышла в финал республиканского спортивного конкурса

300 талантов для КоролевыВучаніца 4-га класа Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы Валерыя Валяватая выйшла ў фінал чацвёртага этапу рэспубліканскага лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства “300 талентаў для Каралевы”.

Усё пачалося з раённага этапу гэтага спаборніцтва, які праводзіўся для выяўлення здольных да лёгкай атлетыкі дзяцей. Школьнікі выконвалі нарматывы па бегу на дыстанцыі 30 метраў, скачках у даўжыню з месца, кіданні мяча, чаўночным бегу, нахілах уперад і бегу на вынослівасць. Тыя, хто паказаў лепшыя вынікі, былі адпраўлены на абласны этап.
Ужо з самага пачатку наша Валерыя Валяватая, якую трэніруе настаўніца фізічнай культуры і здароўя Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы Людміла Міхайлаўна Кажаноўская, была ў лідарах: яна без цяжкасцей прайшла ў трэці этап адбору, які праходзіў у Лідзе на базе дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.
Тут сабраліся 43 удзельнікі з розных куткоў Гродзенскай вобласці. Юныя спартсмены не толькі трэніраваліся і спаборнічалі, але і падарожнічалі і актыўна адпачывалі.
На трэцім этапе Валерыя таксама прадэманстравала добрыя вынікі, увайшла ў васьмёрку лепшых і выйшла ў фінал чацвёртага этапу, які адбудзецца ў снежні.
Пажадаем нашай маленькай зорачцы стаць сапраўднай каралевай спорту і дабівацца толькі перамог!

-------------------------------
Марыя СІНКЕВІЧ.