Ворнянцы одержали победу на Республиканской универсиаде по лёгкой атлетике
Напрыканцы студзеня ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прайшла Рэспубліканская ўніверсіяда-2015 у памяшканні. На гэтых спаборніцтвах нашыя землякі, ураджэнцы вёскі Варняны, Яна Гануліч і Аляксандр Ляховіч кожны ў сваім відзе сталі бясспрэчнымі пераможцамі.У спартыўнай хадзьбе на 10000 метраў сярод мужчын роўных не было Аляксандру Ляховічу (БДУФК), які фінішаваў першы з вынікам 41.17,99. А вось на дыстанцыі ў 5000 метраў наш спартсмен быў другім.
У скачках у даўжыню з разбегу Яна Гануліч (Мазырскі дзяржаўны ўніверсітэт) паказала свой лепшы ў сезоне вынік (5,87 метраў), які дазволіў лёгкаатлетцы абысці больш як дваццаць саперніц і падняцца на вышэйшую прыступку спартыўнага п’едэсталу гонару.
Нагадаю, што сёлета ва ўніверсіядзе прынялі ўдзел студэнты з 27 вышэйшых навучальных устаноў самых розных рэгіёнаў Беларусі. А нашы землякі годна абаранілі не толькі гонар сваіх універсітэтаў, але і гонар раёна!
---------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
