Волейболисты Островецкого лесхоза стали лучшими на районном чемпионате
Статус лепшых валейбалістаў раёна атрымалі супрацоўнікі ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.На працягу амаль месяца шэсць каманд – “БелАЭС”, “НІАЭП”, “Міхалішкі”, “Янвесттранс”, ДЛГУ “Астравецкі лясгас” і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях – змагаліся за тытул лепшых на чэмпіянаце Астравецкага раёна па валейболе сярод працоўных калектываў. Удзельнікі гулялі па кругавой сістэме – два разы на тыдзень каманды сустракаліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт”.
У выніку трэцяе месца заняла каманда “Янвесттранс”, другое – “НІАЭП”, а чэмпіёнамі сталі валейбалісты з ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.
Марына МАЦКЕВІЧ.
