В Островце проводится районный чемпионат по мини-футболу
Распачаўся традыцыйны чэмпіянат Астравецкага раёна па міні-футболе. Пазмагацца за права звацца лепшай футбольнай камандай Астравеччыны вырашылі восем каманд. Тры астравецкія – ФК “Меліяратар”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і маладзёжная каманда “Юнацтва”; тры з супрацоўнікаў па будаўніцтве атамнай электрастанцыі – “БелАЭС”, “НІАЭП”, “Янкі”; і дзве каманды з Міхалішак – “ККБ” (каманда Казіміра Бабіча) Міхалішкаўскага сельсавета і каманда СВК “Міхалішкі”.
Кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі, праходзяць па тры матчы на новым стадыёне каля Астравецкай сярэдняй школы №1.
Пачатак у 18.00.
Прыходзьце “пахварэць” за свае каманды – і за футбол.
