В Островце прошли соревнования по мини-футболу среди школьных команд
На працягу трох дзён у Астраўцы на стадыёне сярэдняй школы №1 праходзіў раённы турнір па міні-футболу, прысвечаны «Адзінаму тыдню футбола», арганізатарамі якога выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і раённы фізкультурна-спартыўны клуб.За тры дні спартыўных спаборніцтваў у гульнях прынялі ўдзел 13 школьных каманд рознага ўзросту. Самымі масавымі па колькасці ўдзельнікаў сталі спаборніцтвы сярод школьнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння. Сем каманд з Гудагайскай і Міхалішкаўскай сярэдніх школ, Падольскага НПК, СШ №1, СШ №2, гімназіі №1 і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі змагаліся за права стаць пераможцамі турніру. У выніку першае месца засталося за камандай цэнтра творчасці, другое занялі гудагайцы, а трэцяе – гімназісты.
На наступны дзень у футбол гулялі прадстаўнікі 2000-2001 гадоў нараджэння. На гэты раз на футбольным полі сустрэліся толькі тры каманды. Тым не менш інтрыга захоўвалася да апошняй гульні, у выніку якой мацнейшымі аказаліся юныя футбалісты з Варнян, другое месца – у каманды Гудагайскай школы, а трэцяе – у міхалішкаўскіх школьнікаў.
24 кастрычніка спаборнічалі каманды самага малодшага ўзросту – вучні 2004-2005 гадоў нараджэння. Відовішча было яшчэ тое – ніхто не хацеў саступаць! І тым не менш, мацнейшымі падчас гэтых гульняў сталі выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, на другім месцы – гудагайскія школьнікі, на трэцім – каманда СШ №2.Усе пераможцы і прызёры турніру былі ўзнагароджаны кубкамі, граматамі, медалямі і падарункамі.
Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.
