В Островце прошли районные соревнования по лёгкой атлетике
Лёгкаатлетычны сезон для школьнікаў пачаўся напрыканцы верасня. 12 каманд, звыш 160 вучняў, прынялі ўдзел у асеннім першынстве раёна па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў 1997-2003 гадоў нараджэння.– Хоць летам дзеці адпачывалі, а не трэніраваліся, некаторыя школьнікі паказалі нядрэнныя вынікі, – гаворыць дырэктар Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Іванавіч Шаўчэнка. – Вольга Аўгуль (гімназія №1 г.Астравец) у бегу на 300 метраў фінішавала з найлепшым вынікам – 49,9 секунд, Аляксандр Ігнаценка, таксама гімназіст, стаў першым сярод хлопчыкаў у бегу на 60 метраў, а Ангеліна Антановіч з Гудагайскай СШ паказала добрыя вынікі ў бегу на дыстанцыях 60 і 300 метраў. Сярод удзельнікаў малодшага ўзросту хацелася б адзначыць Алесю Саверчанка (Гудагайская СШ).
Агульнакамандныя месцы размеркаваліся наступным чынам: сярод устаноў адукацыі з колькасцю вучняў больш за 100 чалавек перамагла гімназія №1 г. Астравец, на другім месцы – Міхалішкаўская CШ, а замкнула тройку прызёраў Гудагайская СШ. У другой катэгорыі неаспрэчным пераможцам стаў Кямелішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа, дыплом ІІ ступені атрымалі прадстаўнікі Рытанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, а Альхоўская СШ – на 3 месцы.
Школьнікі, якія паказалі найлепшыя вынікі, будуць абараняць гонар Астравецкага раёна на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў.
Алена ГАНУЛІЧ.
