В Островце прошёл спортивный семейный фестиваль

спорт семейныйНапярэдадні Дня маці на базе гімназіі №1 цікава і насычана прайшоў раённы фестываль сярод сямейных каманд “Тата, мама і я – спартыўная сям’я!”

Выйсці дружна ўсёй сям’ёй на фінішную прамую спаборніцтваў і прадэманстраваць, што вы сапраўдная каманда – менавіта гэта было галоўным для ўсіх удзельнікаў. Пазмагацца за права быць лепшым можна было ў чатырох намінацыях: “Тата, мама, сын” з узростам 8-10 гадоў; “Тата, мама, сын” (10-12 гадоў); “Тата, мама, дачка” (8-10 гадоў) і “Тата, мама, дачка” (10-12 гадоў).
Паўдзельнічаць сямейным падрадам у спаборніцтвах адгукнуліся пятнаццаць каманд. Дзеці разам з дарослымі дэманстравалі трапнасць у дартсе і кідках па баскетбольным коле, кемлівасць – у арыгінальнай спортландыі, хуткасць – у лёгкаатлетычнай эстафеце. Каманды шчыра радаваліся поспехам і перажывалі за няўдачы, але ў выніку ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і радасныя эмоцыі.
Самай шматлікай аказалася катэгорыя “Тата, мама, дачка” малодшага ўзросту, дзе спаборнічалі шэсць сем’яў. Пераможцамі ў выніку сталі Уладзімір, Таццяна і Ганна Ташчан, якія прадстаўлялі сярэднюю школу №1 Астраўца. На другім месцы – Томас, Вікторыя і Эмілія Урбановічы з Гудагайскай СШ. На трэцім месцы апынулася сям’я з Варнянскага НПК – Павел, Наталля і Дамініка Варапай.
спорт семейный1У старэйшай групе “Тата, мама, дачка” перамогу святкавалі Збігнеў, Ірына і Віялета Антановічы з СВК “Гудагай”. Сярэбранымі прызёрамі сталі сям’я Аліхвер – Мікалай, Людміла і Ангеліна – з Гудагайскай СШ. Тройку прызёраў замкнулі Васіль, Аксана і Марыя Волкавы, якія прадстаўлялі гімназію №1.
Прадэманстравалі добрую спартыўную форму і прагу да перамогі і “хлапчуковыя” сем’і. У катэгорыі “Тата, мама, сын” 8-10 гадоў найлепшыя вынікі паказалі Іван, Рэната і Мікіта Русецкія з Рымдзюнскай сярэдняй школы з беларускай мовай навучання. Другое месца занялі Віктар, Вераніка і Павел Мізей, якія прадставілі Рытанскі НПК. Бронзавымі прызёрамі стала сям’я Бабянковых – Яўген, Ірына і Аляксандр.
спорт семейный2У старэйшай узроставай групе пераможцамі сталі Вадзім, Святлана і Мікіта Лебядзевічы з сярэдняй школы №2. На другім месцы – ужо знаёмыя Іван і Рэната Русецкія, толькі са старэйшым сынам Кірылам. Трэцімі дайшлі да фіналу Аляксандр, Марыя і Дзмітрый Ігнатовічы з СШ №1.
Дадому пераможцы і прызёры вярталіся з кубкамі, медалямі і граматамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму і, вядома ж, з цудоўным настроем і пазітыўнымі эмоцыямі.

------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.