В Островце прошёл межобластной турнир по мини-футболу среди юношей
Міжабласны турнір па міні-футболе, прысвечаны адзінаму тыдню еўрапейскага футбола, сярод юнакоў 1999-2000 і 2001-2002 гадоў нараджэння, прайшоў у Астраўцы на спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №1.Паўдзельнічаць у спаборніцтве прыехалі каманды з Іўеўскага, Ашмянскага і Мядзельскага раёнаў. Праўда, малодшая група футбалістаў атрымалася нешматлікай – тут гулялі толькі ашмянцы і астраўчане. Іх сустрэча ў выніку скончылася з лікам 8:2 на карысць гаспадароў.
У старэйшай узроставай катэгорыі прэтэндэнтаў на перамогу было больш. Спачатку на поле выйшлі каманды Іўеўскага і Астравецкага раёнаў – 3:0 на карысць гасцей. З лікам 5:1 выйгралі іўеўцы і ў мядзельцаў. Астраўчане ва ўпартай гульні ўсё ж такі прайгралі сапернікам з Мядзельшчыны 2:4.
У выніку футбалісты Іўеўскага раёна сталі пераможцамі турніру, на другім месцы – каманда Мядзельскага раёна, трэцяе занялі юныя спартсмены Астравеччыны. Каманды атрымалі граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама і прызы ад прыватнага прадпрымальніка, аднаго з арганізатараў спаборніцтва і трэнера па футболе ў адной асобе Казіміра Леанардавіча Бабіча.
-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
