В Островце прошёл легкоатлетический забег

пробегСвяточны забег, прымеркаваны да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, прайшоў у Астраўцы напярэдадні прафесійнага свята.

У суправаджэнні машын дзяржаўтаінспекцыі юнакі і дзяўчаты, якія займаюцца лёгкай атлетыкай, баксёры, барцы і футбалісты прабеглі і праехалі на веласіпедах па вуліцах Астраўца да сярэдняй школы №2.

Прабег папярэднічаў  фінальным  гульням першынства раёна  па футболе, удзельнікамі якіх сталі пераможцы занальных матчаў: вучні Кямелішкаўскай, Спондаўскай і Гудагайскай школ, а таксама СШ №1.

У першай гульні сышліся каманды Гудагайскай і Спондаўскай школ. Барацьба была напружанай, але гульня ішла роўна і па пенальці закончылася з лікам 0:0.

Потым на пляцоўку выйшлі каманды з СШ №1 і Кямелішкаўскага НПК. Упартай барацьбы не атрымалася: з лікам 5:0 перамогу святкавалі астраўчане.

У трэцяй гульні бой вялі футбалісты з Гудагайскай і Кямелішкаўскай школ. Першымі адкрылі лік забітых галоў гудагайцы, але напрыканцы сустрэчы школьнікам з Кямелішак удалося яго зраўняць – у выніку  1:1 і баявая нічыя.

Гульня паміж камандамі СШ №1 і Спондаўскага НПК таксама была  цікавай.  Яшчэ да яе пачатку стала  зразумела: калі перамагаюць астраўчане, то яны датэрмінова становяцца  пераможцамі. Зрэшты,  так і атрымалася: з лікам 2:0 вучні СШ №1  закончылі матч і аўтаматычна занялі першае месца ў першынстве.

Гульня паміж вучнямі СШ №1 і Гудагайскай школы нічога не вырашала для астраўчан –  а вось для апошніх  была вельмі важнай. Гудагайцы двойчы вялі ў ліку – і двойчы футбалісты СШ №1 яго зраўнялі: нічыя 2:2.

Хто стане сярэбраным прызёрам першынства раёна,  вырашыла  апошняя гульня паміж камандамі з Кямелішкаўскага і Спондаўскага НПК, якая  закончылася з лікам 2:1 на карысць Спондаў.

У выніку пераможнае першае месца заваявалі футбалісты СШ №1 (трэнер К.Л. Бабіч), другое месца засталося за камандай Спондаўскай школы (трэнер Г.П. Нарпунас), трэцяе заваявалі гудагайскія футбалісты (трэнер – У.Л. Батура), чацвёртымі сталі кямелішкаўскія школьнікі (трэнер –  А.П. Мажута).

Лепшым бамбардзірам фінальнага туру быў прызнаны Сяргей Кандратовіч з СШ №1, а  самы прыгожы гол забіў у вароты сваіх сапернікаў нападаючы Кямелішкаўскай школы Алег Пляўга.

Алена СВЕТЛАЯ, фота з архіва аддзела адукацыі, спорту і турызму.