В Михалишках состоялся футбольный матч с участием ветеранов Белорусской федерации футбола

1
У нядзелю ў Міхалішках адбыўся сапраўды гістарычны футбольны матч. На школьным стадыёне сустракаліся зборная Астравецкага раёна, аснову якой склалі міхалішкаўскія футбалісты, і зборная ветэранаў Беларускай федэрацыі футбола.


Гэтая гульня планавалася даўно, але па розных прычынах сустрэча некалькі разоў пераносілася і адкладвалася. Але, нарэшце, адбылася!

Паглядзець на гэты матч, які арганізаваў вядомы на Астравеччыне аматар футбола і трэнер Казімір Бабіч, сабраліся не толькі людзі старэйшага ўзросту і моладзь з Міхалішак, але і шматлікія аматары “скуранога мяча” з усяго раёна.

На таварыскі матч у Міхалішкі прыехалі былыя ігракі знакамі-тых беларускіх каманд, вядомыя ветэраны гэтага віду спорта, чый уклад у беларускі футбол немагчыма пераацаніць.

На полі футбалістам Астравеччыны супрацьстаялі такія масцітыя ігракі, як Юрый Антановіч, Аляксандр Тайкоў, Антуан Маёраў пад кіраўніцтвам Ігара Бялова.

Падобныя сустрэчы Беларуская федэрацыя футбола праводзіць  пастаяна. Знакамітыя беларускія футбалісты часта атрымліваюць запрашэнні на сяброўскія матчы. І яны едуць, каб не толькі паказаць сябе. Такія сустрэчы з'яўляюцца цудоўнай магчымасцю для папулізацыі футбола сярод выхаванцаў спартыўных школ рэспублікі.

І няхай сабе фінальны лік 5:3 склаўся не на карысць футбалістаў нашага раёна, але радасць ад сустрэчы з тымі, хто абараняў футбольны гонар нашай краіны на шматлікіх чэмпіянатах была нашмат больш значнай, чым лічбы на табло.





-----------------------------------

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.