В Гродно прошла спартакиада госслужащих
У Гродне прайшла спартакіяда работнікаў дзяржаўнага апарату. Удзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве прыняла і каманда Астравеччыны. Спаборніцтвы праходзілі ў наступных відах спорту: валейбол, плаванне, дартс, гіравы спорт, настольны тэніс.
Лепшага выніку астраўчане дабіліся ў валейболе: каманда ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віталія Мацкевіча (капітан), намесніка старшыні райвыканкама Паўла Мілешкі, першага намесніка начальніка райсельгасхачу Валянціна Далговіча, галоўнага спецыяліста аддзела архітэктуры і будаўніцтва Эдуарда Змітровіча, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталлі Станкевіч, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Тальчук, галоўнага спецыяліста па кадрах райвыканкама Ірыны Раткевіч заваявала чацвёртае (сярод дваццаці трох каманд) месца.
На восьмы радок у абласным “табелі рангаў” па настольным тэнісе падняўся галоўны інспектар па нарыхтоўцы і закупцы сельгаспрадукцыі Аляксандр Шчука.
--------------------
Ганна ЧАКУР.
