Уроженки Островетчины Олеся Блашкевич и Яна Ганулич одержали победу на республиканском легкоатлетическом турнире

Летні спартыўны сезон выдаўся гарачым на спаборніцтвы і медалі для спартсменаў-лёгкаатлетаў. Сваю добрую спартыўную форму яшчэ раз пацвердзілі дзве ўраджэнкі Астравеччыны Алеся Блашкевіч і Яна Гануліч на рэспубліканскім лёгкаатлетычным турніры “Прызы Міхаіла Жэлабоўскага”, што праходзіў у Мінску.


Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, у скачках у вышыню не было роўных Алесі Блашкевіч: ёй скарылася вышыня ў 183 сантыметры.

Яна Гануліч з вынікам 6,13 метраў стала трэцяй у скачках у даўжыню. Варта адзначыць, што апошні скачок лёгкаатлеткі аказаўся не толькі “бронзавым”, але і асабістым рэкордам спартсменкі.

Віншуем Алесю і Яну з удалым выступленнем на турніры і жадаем новых перамог!


----------------------------

Алена ЮРКОЙЦЬ.