Уроженец Спондов Александр Козловский завоевал бронзовую медаль на Кубке Европы
Зоркі астравецкіх спартсменаў працягваюць запальвацца на еўрапейскіх і міжнародных спартыўных небасхілах. Не паспелі сціхнуць жарсці і радасць беларускіх аматараў адзінаборстваў ад неверагоднай перамогі Дзяніса Зуева, які, нагадаю, стаў чэмпіёнам свету па кікбоксінгу, як яшчэ адна прыемная вестачка прыляцела на Астравеччыну з далёкага партугальскага горада Лейрыя: наш зямляк, ураджэнец Спондаў, Аляксандр Казлоўскі на Кубку Еўропы па далёкіх кіданнях зваяваў бронзавы медаль.Падрабязней аб гэтым чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “Астравецкай праўды”.
Алена ГАНУЛІЧ.
