Уроженец Островетчины Александр Козловский стал первым на республиканской универсиаде по лёгкой атлетике
Наш зямляк Аляксандр Казлоўскі ў чарговы раз даказаў, што лепш за ўсіх кідае кап’ё. Хлопец заняў першае месца на рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы, якая праходзіла ў Брэсце.Спаборніцтва сабрала спартсменаў з самых розных навучальных устаноў Беларусі. На працягу двух дзён яны дэманстравалі хуткасць, моц і вытрымку ў розных відах лёгкай атлетыкі.
Аляксандр Казлоўскі выступаў за каманду Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У сваім каронным спаборніцтве па кіданню кап’я хлопец ужо зноў стаў лепшым. На гэтым турніры спартыўны снарад з яго рук заляцеў на адлегласць 71 метр 77 сантыметраў. “Перакінуць” такі паказчык не атрымалася ні ў аднаго з сапернікаў – ён стаў найлепшым у выніковай табліцы і прынёс Аляксандру чарговы залаты медаль.
Віншуем з перамогай!
---------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
