Уроженец Островецкого района Александр Ляхович подтвердил, что готов к участию в Олимпийских играх

Ляхович АлександрНаш зямляк Аляксандр Ляховіч напачатку красавіка яшчэ раз пацвердзіў, што знаходзіцца ў цудоўнай спартыўнай форме: ён упэўнена перамог у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў на кубку Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ў Брэсце.

Дваццацікіламетровая дыстанцыя скарылася спартсмену за 1 гадзіну 21 хвіліну 14 секунд. Варта адзначыць, што Аляксандру ў бліжэйшы час давядзецца выступіць яшчэ на двух міжнародных спаборніцтвах – у Чэхіі і ў Італіі, – пасля чаго стане вядомым канчатковы склад беларускай каманды “хадакоў” на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, якія адбудуцца гэтым летам. Адзначым, што нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях наш лёгкаатлет выканаў яшчэ ў мінулым годзе на чэмпіянаце Расіі ў Чэбаксарах.

У невялікім тэлефонным інтэрв’ю Аляксандр расказаў пра сваю перамогу і планы:

– Я ставіў перад сабой мэту яшчэ раз выканаць нарматыў для ўдзелу ў Алімпіядзе, таму выкладваўся максімальна: на фінішы ішоў больш інтэнсіўна, чым на самой дыстанцыі. У маі мяне чакае яшчэ адзін значны старт – Чэмпіянат свету сярод каманд. Наша федэрацыя лёгкай атлетыкі ўстанаўлівае вышэйшы чым міжнародны нарматыў: 1:21:30. Такім чынам, усе ўмовы, каб трапіць на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра я выканаў.

Віншуем Аляксандра і жадаем новых перамог!

-----------------------------------------------


Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.