Учащиеся Ольховской и Спондовской школ побывали в усадьбе Огинского

в музее Огинского25 верасня 2015 года споўнілася 250 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Вучні і настаўнікі Альхоўскай і Спондаўскай СШ вырашылі наведаць мясціны Смаргоншчыны, дзе пэўны час жыла сям’я знакамітага кампазітара.

Па дарозе мы заехалі ў Астравец і даведаліся, як рыхтуецца да друку раённая газета “Астравецкая праўда”. Журналісты цёпла нас сустрэлі і цікава расказалі пра сваю работу, поспехі і ўзнагароды.
Потым мы завіталі ў музей Францішка Багушэвіча, які знаходзіцца ў вёсцы Кушляны Ашмянскага раёна. Даведаліся шмат пра жыццё і лёс сям’і Ф. Багушэвіча.
Апошнім пунктам нашай экскурсіі і была сядзіба Агінскага ў Залессі. Якраз у гэты дзень музей адчыняў свае дзверы для ўсіх жадаючых. Калі мы трапілі на тэрыторыю сядзібы, то перш за ўсё агледзелі саму пабудову, буды нак музея. А вакол на некалькіх міні-сцэнах адбываліся чароўныя дзействы: на адной ішоў спектакль, на другой гучала класічная музыка. Уражанні словамі не перадаць!
На тэрыторыі музея размяшчаліся крамы, у якіх можна было набыць святочныя паштоўкі і сувеніры.
Пасля пачалося коннае прадстаўленне. Нават дождж не перашкаджаў нам назіраць за выступленнем гусараў. Мы былі вымушаны з-за непагадзі вярнуцца дадому, але настрой быў добры і ўзнёслы.
Хочацца сказаць дзякуй настаўнікам і вучням Спондаўскай СШ, якія арганізавалі такое цікавае і змястоўнае мерапрыемства.
Падарожнічайце, заглядайце ў мінулае сваёй краіны, вывучайце свой край – і жыццё ваша стане больш яркім і цікавым.

-----------------------------------------
Нэлі КАЧАН, Аліна МУЖЫЛА, вучаніцы 8 класа Альхоўскай СШ.