Турнир по мини-футболу в рамках недели матчевого футбола прошёл в Спондах

З 19 па 25 мая ў Беларусі праходзіў адзіны тыдзень матчавага футбола. З гэтай нагоды ў Спондах прайшоў турнір па міні-футболе, які падтрымаў старшыня асацыяцыі Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Мікалаевіч Румас. Ён жа падрыхтаваў у якасці прызоў 30 футбольных мячоў.

Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам спаборніцтва выступіў настаўнік фізкультуры Спондаўскай сярэдняй школы апантаны футболам Казімір Леанардавіч Бабіч. На запрашэнне прыняць удзел у спаборніцтвах адгукнуліся каманды з Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Гудагайскай СШ і Варнянскага НПК.
Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 1999-2001 і 2002-03 гады нараджэння. Старэйшую групу прадставілі каманда з Варнян і дзве спондаўскія. У выніку каманда гаспадароў «Спонды-1» выйграла ўсе матчы і стала пераможцам.
Сярод футбалістаў малодшай узроставай катэгорыі першае месца заняла каманда цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. На другім – гудагайцы, а трэцімі сталі варнянцы.
Каманды-пераможцы, прызёры, лепшыя ігракі былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі мячы.


------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ
.