Три золота и серебро завоевали островецкие боксёры на международном турнире в Советске
Тры залатыя медалі і адно серабро – такі бліскучы след пакінулі пасля свайго выступлення чацвёра астравецкіх баксёраў на міжнародным турніры памяці майстра спорту У. Пшэннікава, які праходзіў у горадзе Савецку Калінінградскай вобласці.Дарэчы, залатых медалёў магло быць чатыры. Марк Маргуж у фінальным паядынку ўпэўнена выйграваў, але атрымаў траўму, таму працягваць бой не змог – ён стаў сярэбраным прызёрам.
Затое за таварыша дастойна “адпомсцілі” астатнія ўдзельнікі-астраўчане: Арцём Каспяровіч, Іван Стэх і Вадзім Мароз заваявалі трайное золата. Бліскучае выступленне. І астравецкіх баксёраў надоўга запомнілі ў Савецку.
------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
