Стритболисты встретились в Гервятах
Неаднаразовыя пераможцы спаборніцтва на Кубак раёна па стрытболе каманда СВК “Гервяты”сёлета ўступіла… гервяцкім стрытбалістам.Традыцыйна аматараў гэтага віду спорту прымаў Гервяцкі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Пагуляць у стрытбол сюды прыехалі шэсць каманд: Гервяцкага сельсавета, СВК “Гервяты”, СВК “Гудагай”, ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Гульні праходзілі па кругавой сістэме па правілах стрытбола. За трэцяе месца на пляцоўцы сустрэліся каманды лясгаса і РАНС – “бронзавымі” прызёрамі сталі лясгасаўцы.
А вось фінальная барацьба атрымалася вострай, напружанай і цікавай: сапернікамі сталі дзве гервяцкія каманды. Гульня ачко ў ачко, шквал эмоцый і прага перамогі. У выніку з аднолькавай колькасцю ачкоў, але за кошт асабістай сустрэчы пераможцам спаборніцтва стала каманда Гервяцкага сельсавета, якая і была ўзнагароджана Кубкам.
Тройка лепшых каманд атрымала прызы ад Астравецкага ФСК. Акрамя гэтага, спецыяльнымі падарункамі былі ўзнагароджаны лепшыя ігракі: Павел Афонін з лясгаса, Яўген Бараноўскі з СВК “Гервяты” і Аляксандр Ядзевіч з РАНС.
--------------------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
