Стартовал чемпионат Гродненской области по волейболу
Распачаўся чэмпіянат Гродзенскай вобласці па валейболе сярод мужчынскіх каманд першай лігі. Астравецкія спартсмены ўжо правялі дзве сустрэчы.
У першай гульні нашы валейбалісты прымалі гасцей з Навагрудка. Сустрэча праходзіла напружана і ўпарта, аднак у выніку астраўчане ўступілі сапернікам з лікам 1:3.
Затым астравецкія спартсмены гулялі ў гасцях – па другі бок сеткі ім супрацьстаялі ашмянскія валейбалісты. На гэты раз фартуна была на баку астраўчан – яны ўпэўнена выйгралі 3:0.
Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па валейболе толькі набірае абароты, галоўная інтрыга наперадзе. Сачыце за анонсамі – і прыходзьце падтрымаць нашу каманду.
--------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
